Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
ясно
11 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
переменная облачность
10 °C
EUR 2.6772
USD 2.41
RUB(100) 3.4096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На жыццёвых скрыжаваннях: Чорт на рабіне

13 января 2019 11:10
Поделиться:

Малюнак Яўгена іванова

Колькі стаіць на зямлі вёска Дымкі, то ніхто не бачыў такой скупярдзяйкі, як Зінка Мяшалка. З мінулага года, як памёр стогадовы Кандрат Кірпуць, усяго пяць бабаў засталося ў Дымках. Старыя, нямоглыя, без старонняй дапамогі мала якая абыходзіцца, а Зінцы хоць бы што. Яна і агарод мае, і казу з курамі. Працуе-працуе, а за ўвесь век нічога смачнага не з`ела.

— Мая ж ты Манечка, яна нават бульбы не абірае, так з лупінамі і варыць, — шаптала Валя Снапок суседцы, як стаялі ля аўталаўкі. — Усё ашчаджае, усё эканоміць.

— А навошта ёй тая эканомія? Адна жыве, як асот пад плотам.

— Спытай. Скупярдзяйства гэта як хвароба, з гадамі душыць яшчэ больш. А якая ж пляткарка! У вёсцы такой нямашака.

Непадалёку ад Зінчынай сядзібы раслі тры рабіны. Хто і калі іх пасадзіў — невядома, толькі гэта былі вялікія дрэвы, штогод усыпаныя чырвонымі ягадамі. Калі паспявалі, то многія падалі долу, і Зінка збірала іх і ела, а таксама здавала ў нарыхтоўчы пункт, што ў райцэнтры за шэсць кіламетраў ад іхніх Дымкоў.

— Як ты жарэш гэту кісляціну? — спытала аднойчы Валя.

— Каму кісляціна, а каму і карысна. У рабіне вітамінаў надта шмат. Мне ўжо семдзесят шэсць гадоў споўнілася, а дужая і спрытная як ніхто ў вёсцы.

— Халера цябе ведае, можа, і ад рабіны, — мовіла тая і пасунулася далей.

Зінчына хата была апошняй у вёсцы. З надыходам халадоў баба падумала, што не лішне было б залезці на дрэвы і нарваць спелых гронак у торбу, каб потым здаць.

— Усё ж капейка будзе, — мармытала сабе пад нос, чарэпкаючыся па ствале з прымацаванай да паясніцы торбай. — Маразы як прыціснуць, то птушкі прылятуць і зжаруць. Або хто чужы апярэдзіць. І як я раней да гэтага не дадумалася? Столькі дабра прапала!

Зінка завіхалася, бо ў хляве мэкала нядоеная каза, квакталі куры, бегаючы па надворку. А тут і цямнець стала. Хочацца больш нарваць, а ўжо і не відаць тых гронак.

У жываце заныла, і яна ўспомніла, што з раніцы нічога не ела. Левай рукой трымалася за галіну, а правай адарвала ягаду і кінула ў рот. Разам трапіўся і лісток, і яна падавілася як курыца ячменным асцюком. Спачатку керкала, думала, дасць рады выдыхнуць, а потым спалохалася, спрабавала крыкнуць, але курыны голас ператварыўся ў петушыны.

Хацела спаўзці па ствале, але замінала голле. А тут яшчэ паясніцай зачапілася за тоўсты моцны сук. Яна павісла на дрэве, не раўнуючы як жаба на карчы. Ужо і рукамі не трымалася, а проста вісела, боўтаючы нагамі.

Раптам на цёмнай дарозе пачуліся мужчынскія галасы. Як падышлі бліжэй — пазнала. Гэта былі Віцька Рэмень і Сымон Аборскі — апойкі з суседніх Дакудаў.

Здагадалася: яны ідуць да Мані купіць самагонкі, бо куды ж яшчэ іх прэ ў такую цемень?

Калі параўняліся з дрэвам, Зінка закеркала, задрыгала нагамі. Долу паляцела лісце і малыя сучкі. І ў гэты час у хляве забляяла каза. Ды раз за разам, вядома ж нядоеная і галодная.

— Ой, што гэта?! — спалохаўся Віцька, хоць і быў на добрым падпітку. — Няйначай чорт на рабіне!

— Ага! — голас у Сымона задрыжаў. — І лісце з дрэва сыплецца, і каза горла дзярэ, бо чуе нячысціка.

— Ты хрысціцца ўмееш?

— Не-а, калі было вучыцца за п`янкамі.

Керканне на дрэве не спынялася ні на хвіліну, і яны ледзь не подбегам кінуліся па вуліцы.

— Цётка! Цётка! — загарланілі, стукаючы ў Маніны дзверы. — Адчыняй хутчэй!

— Не памраце і без гарэлкі, апойкі! Дзверы гатовы высадзіць, — бубніла старая, адчыняючы засаўку.

— Гарэлкі потым, а цяпер бяры ліхтарык і пайшлі да хаты Зінкі Мяшалкі. Там чорт на рабіне сядзіць! — крыкнуў Віцька.

— Ну ўсё, дапіліся! — Маня вярнулася ў хату, апранула цёплы каптан, узяла ліхтарык і зноў выйшла на ганак.

— Падалося табе, пэўна.

— Не падалося, цётачка, — высунуўся з цемры Сымон. — Я таксама ўсё чуў. І каза бляяла, а чорт па дрэве так скакаў, што ажно лісты долу сыпаліся.

— Гарачка ў вас белая!

— Каб у абодвух адразу — так не бывае, — запэўніў Віцька. — Я ж пра гарачку шмат ведаю.

Яны патрусілі да Зінчынай хаты.

— Не спяшайце так, я ж за вамі не паспяваю, — задыхаўшыся, папрасіла Маня.

— І праўда, каб чорта не спалохаць, — прашаптаў Сымон.

Калі падышлі да рабіны, усё было ціха.

— Апойкі, кажу ж, здалося вам! — злосна мовіла Маня.

І тут на дрэве зноў пачулася петушынае керканне, а ў хляве забляяла каза.

Маня скіравала святло ліхтарыка на рабіну, але яно было настолькі слабае, што асвяціла толькі ніз дрэва.

— Ніякі гэта не чорт, але дакладна не ведаю, што тут робіцца. Трасіце дрэва! — загадала Віцьку і Сымону.

Тыя страсянулі што ёсць сілы. На Зінчынай спадніцы трэснула паясніца, і яна, ломячы голле, пляснулася долу. Як гэпнулася вобзем, з гарляка выскачыла рабінавая ягада разам з лісцікам.

— Ратавальнікі вы мае! Думала, канец мне прыйшоў, памру на гэтай рабіне… Каб яны спрахлі, такія заробкі…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание