Наверх
Слоним
легкий дождь
11 °C
Зельва
легкий дождь
11 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
легкий дождь
11 °C
EUR 2.275
USD 2.058
RUB(100) 3.1945
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На фермах засталіся толькі галубы і каты, альбо Постіндустрыяльны пейзаж у Востраве

13 января 2019 15:05
Поделиться:

Усё што засталося ад былога калгаса "Рассвет"

Такі пейзаж сёння ствараюць машынны двор з майстэрняй, фермы, цялятнікі, збожжасушылкі і іншыя гаспадарчыя аб`екты былога калгаса «Рассвет» у вёсцы Вострава на Слонімшчыне.

Мехдвор

Напрыканцы 2018 года з машыннага двара вывезлі ў Міжэвічы апошнюю тэхніку, а з фермы — апошніх кароў. Цяпер на машынным двары толькі вецер гуляе, а на фермах усё яшчэ застаюцца жыць каты ды галубы.

Цяпер тут поўная глухамань. Ніхто не рыкае, нішто не гудзіць. Толькі вецер свішча. Раней такі ж лёс напаткаў былую калгасную гаспадарку ў Смаўжах і абедзвюх Перавалоках.
Калгасная індустрыя, якую пабудавалі тут дзяды і бацькі сённяшніх сялян, пачала згортвацца з 2007 года, калі тутэйшы калгас «Рассвет» далучылі да суседніх «Міжэвічаў». Далучылі валявым рашэннем тагачасных начальнікаў насуперак волі калгаснікаў. Так выконвалася генеральная лінія вярхоўнай улады на ўзбуйненне калектыўных гаспадарак.

Калісьці тут адкормлівалі бычкоў

Узбуйнілі.
Некаторыя з былых ужо начальнікаў, хто спрычыніўся да таго ўзбуйнення, сёння прызнаюць, што рашэнне тое было памылковым. Пустэча сённяшняга Вострава — былой цэнтральнай калгаснай сядзібы — не пакідае ў гэтым ніякіх сумневаў.

Механізатараў і жывёлаводаў, хто яшчэ працуе ў сённяшняй аграгаспадарцы «Міжэвічы», возяць раніцай з Вострава на працу і прывозяць вечарам з працы на калгасных машынах. Заробкі мінімальныя. Людзі кажуць, што ім калісьці не пашчасціла з начальствам, бо эксперымент з узбуйненнем праваліўся.

Што чакае наперадзе ўзбуйненыя «Міжэвічы» — не ведае ніхто.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание