Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3903
USD 2.1064
RUB(100) 3.2768
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Ад мары да праекта: беларускія школьнікі пачынаюць рэалізоўваць свае ідэі ў сферах тэхналогій, культуры і інклюзіі

14 января 2019 16:16
141
Поделиться:

Удзельнікі праекта

На гэтым тыдні ўдзельнікі маштабнага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH ужо пачынаюць рэалізоўваць свае ідэі ў трох кірунках: тэхналогіі, культура і інклюзія. Усяго ў конкурсе зарэгістраваліся больш за 800 вучняў 10-11 класаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў. На працягу двух месяцаў яны прымалі ўдзел у адукацыйных воркшопах: вучыліся  прэзентаваць свае ідэі і рабілі першыя крокі ў рэалізацыі праектаў.

12 студзеня паспяхова завяршылася адукацыйная частка праекта – серыя майстар-класаў для школьнікаў, мэтай якіх было фарміраванне важных сацыяльных навыкаў, так званых soft skills. Былі праведзеныя тры інтэрактыўныя воркшопы: «Майстэрства прэзентацыі», «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара», дзе старшакласнікі даведаліся пра тое, як выступаць перад вялікай аўдыторыяй, як рабіць добрую прэзентацыю і як прасунуць сваю ідэю.

Гасцямі майстар-класаў сталі гурт NAVIBAND, кіраўнік аргкамітэта конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend Аляксандр Скрабоўскі, фіналісты гэтага конкурсу каманда TeenKach і кіраўніца Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» Ірына Кісялёва. Свае відэазвароты да ўдзельнікаў даслалі намеснік генеральнага дырэктара velcom Крысціян Лаке, трэнер па публічных выступленнях кампаніі EPAM Алена Глекава і інжынер-распрацоўшчык Facebook Ігар Маханёк. Пастаянным спікерам усіх трох воркшопаў стаў Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.

Удзел у трох майстар-класах прынялі больш за 700 мінскіх школьнікаў, гімназістаў і ліцэістаў, а яшчэ больш за 3000 навучэнцаў па ўсёй краіне паглядзелі прамыя трансляцыі майстар-класаў праз відэасэрвіс VOKA. Акрамя таго, усе жадаючыя могуць бясплатна паглядзець запісы трансляцый усіх майстар-класаў на канале velcom YOUTH платформы VOKA.

«Пры дапамозе сучасных інфармацыйных тэхналогій трансляцыя ахапіла больш за 3000 старшакласнікаў па ўсёй Беларусі. Мы вельмі стараліся даць ім веды аб тым, як зрабіць свой праект, прэзентаваць яго, прыцягнуць аднадумцаў і атрымаць падтрымку. У сацыяльна-адукацыйным праекце velcom YOUTH мы спрабуем паказаць школьнікам, што іх поспех у жыцці залежыць ад іх актыўнасці, ад іх гатоўнасці мяняцца самім і змяняць свет вакол сябе,” – адзначыў Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom.

Па ўмовах конкурсу, з 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. ўдзельнікам неабходна будзе рэалізаваць ідэю свайго праекта, а таксама зняць і змясціць на сваіх старонках у сацсетках невялікі відэаролік-прэзентацыю праекта з хэштэгам #velcomYOUTH, які і будзе ацэньваць журы.

Галоўнымі крытэрыямі пры ацэнцы праектаў стануць адпаведнасць выкананага праекта абранай тэме, арыгінальнасць і нестандартнасць вырашэння праблемы, маштаб рэалізацыі праекта, ступень практычнай рэалізацыі ідэі, дэманстрацыя навыкаў, атрыманых падчас адукацыйных майстар-класаў і дакладнае адлюстраванне сутнасці праекта ў відэароліку. Членамі журы конкурсу стануць прадстаўнікі ГІАЦ Міністэрства адукацыі, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама эксперты ў сферы адукацыі, навукі, культуры, прадстаўнікі Парка высокіх тэхналогій, IT-кампаній.

Галоўная асаблівасць праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале вядзецца на беларускай мове. Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць сустрэчу TEDxMinsk у сакавіку і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з ментарамі – спецыялістамі ў сваёй галіне. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Падрабязная інфармацыя пра ўдзел у праекце, правілы конкурсу, спасылкі на адукацыйныя рэсурсы і запісы трансляцый, а таксама інфармацыя пра мерапрыемствы праекта змяшчаюцца на сайце www.velcom-youth.by.

Читайте также
Обратите внимание