Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.0138
USD 2.5708
RUB(100) 3.2999
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Кнігу пісьменніка са Слоніма прафінансавала Міністэрства інфармацыі

18 января 2019 15:25
Поделиться:

Вокладка новай кнігі Аляксея Якімовіча

У кнігарні і бібліятэкі краіны з выдавецкага дома «Звязда» пачынае паступаць кніга пісьменніка са Слоніма Аляксея Якімовіча «Прыгоды Белай Мышкі», напісаная для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту.

Гэтая кніжка выйшла з друку ў канцы 2018 года пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі як сацыяльна значная літаратура накладам 1200 асобнікаў. Выданне арыгінальна аздоблена малюнкамі мастака Дар`і Ганчарык-Чарняўскай.

— Вобраз Белай Мышкі ў гэтай кнізе ідзе ад характару аўтара. Ёсць у мяне яшчэ вобраз Белай Вароны ў аднайменнай казцы. Белая — значыць не такая, як усе, — прызнаўся ў размове з карэспандэнтам «ГС» Аляксей Якімовіч.

Пісьменнік таксама адзначыў, што ў пачатку мінулага года ў выдавецтве «Народная асвета» ў яго выйшла кніга «Матэматычныя казкі-падказкі» і як дадатак да часопіса «Пачатковае навучанне» — «Творчыя ўрокі па беларускай мове ў 4 класе».

Як бачым, у пісьменніка Аляксея Якімовіча мінулы год быў плённым у творчым плане.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание