Наверх
Слоним
ясно
22 °C
Зельва
ясно
22 °C
Волковыск
ясно
24 °C
Мосты
ясно
24 °C
Дятлово
ясно
24 °C
Барановичи
ясно
21 °C
EUR 3.0555
USD 2.5833
RUB(100) 3.3978
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пісьменнік Павел Севярынец: «Палітыка — вымушаны выбар…»

20 января 2019 14:14
Поделиться:

Павел Севярынец падчас сустрэчы з чытачамі ў Слоніме, 09.01.2019

На мінулым тыдні Слонім наведаў пісьменнік і палітык, адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Павел Севярынец, які прэзентаваў слонімцам свае кнігі і распавёў пра палітычную сітуацыю ў краіне.

Карэспандэнт «ГС» падчас сустрэчы задаў госцю некалькі пытанняў.

— Павел, так атрымліваецца, што ў Слоніме Вы даволі часты госць. Чым гэта абумоўлена?

— Слонім не проста вельмі важны і вельмі прыгожы горад — гэта самы цэнтр Заходняй Беларусі. Тут, як у фокусе, сыходзяцца галоўныя рысы заходняга беларуса — ініцыятыўнасць, гаспадарлівасць, працавітасць. Тут засталося найбольш ад Вялікага княства Літоўскага — як у помніках гісторыі, так і ў людзях. Тут куды больш беларускасці, чым, напрыклад, у Віцебску ці ў Оршы. Я вельмі люблю Слонім і люблю сюды прыязджаць. Тут ёсць да каго прыязджаць.

Уважліва слухалі

— Дзякуй ад усіх слонімцаў за добрыя словы ў наш адрас, але вернемся да Вас. Павел, як у Вашай асобе сумяшчаюцца пісьменнік і палітык. Каго болей?

— Я з дзяцінства хацеў стаць пісьменнікам. Палітыкам быць не хацеў. Палітыка — вымушаны выбар. Бо я хачу жыць, пісаць, працаваць, гадаваць дзяцей у такой краіне, дзе не будуць здзекавацца з беларускай мовы, не будуць здзекавацца з чалавека. Таму давялося заняцца палітыкай, давялося ў свой час пайсці ў

Малады фронт, давялося шмат дзе пастаяць і пасядзець, давялося і даводзіцца шмат што рабіць як палітыку, але сэрца маё — бліжэй да кнігаў.

У чарзе па аўтографы

— Пра якую Беларусь марыць пісьменнік і палітык Павел Севярынец і калі чакае здзяйснення сваёй мары?

— Я мару пра Беларусь на хрысціянскіх каштоўнасцях, пабудаваную на ідэалах свабоды, праўды і справядлівасці. Спадзяюся, што наша пакаленне яшчэ пажыве ў такой Беларусі, бо бачу побач шмат людзей, якія вераць гэтак жа, лю­бяць гэтак жа і працуюць над здзяйсненнем гэтай мары гэтак жа, як я.

Даведка
Павел Севярынец — палітык, пісьменнік. Нарадзіўся ў Оршы 30.12.1976 года ў сям`і журналістаў. Адзін са стваральнікаў і лідараў Маладога фронту пры БНФ. Цяпер адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У 2006 і 2011 гадах прызнаваўся вязнем сумлення міжнароднай арганізацыяй Amnesty international. Узнагароджваўся літаратурнымі прэміямі імя Алеся Адамовіча і «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Аўтар кніг «Лісты з лесу» (2007), «Беларуская глыбіня» (2015), «Беларусалім. Золак. Кніга першая» (2017) і іншых.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание