Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.349
USD 2.0884
RUB(100) 3.2751
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мастоўскі ідэолаг не бачыць праблем у вучобе гімназістаў пад грукат малаткоў

23 января 2019 10:34
142
Поделиться:

Канапа з мастоўскай гімназіі

У мінулым нумары «ГС» у артыкуле «Мастоўскія гімназісты вучацца пад грукат малаткоў» распавядалася пра рамонт у гімназіі №1 у сярэдзіне навучальнага года.

Рамонт у гімназіі працягваецца. А праз два дні пасля выхаду газеты на імя галоўнага рэдактара прыйшоў ліст, у якім гаворыцца, што тое не перашкаджае вучэбнаму працэсу. Больш за тое, аўтар ліста патрабуе абвяржэння выкладзеных фактаў альбо іх удакладнення ў асобным артыкуле. Ліст дасланы з аддзела па ідэалагічнай працы і справах моладзі Мастоўскага райвыканкама за подпісам начальніка Сяргея Дэйкалы. Таму сёння мы вяртаемся да гэтай актуальнай тэмы яшчэ раз.

У лісце ідэолага сказана, што ўсе работы ідуць згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 27.12. 2012 года («Аб за­цвярджэнні Санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванняў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі»). Дакумент важкі. Ён налічвае 73 старонкі. Пытанне рамонту падчас навучальнага працэсу цікавае.

Ужо трэці месяц ідзе перанос школьнай раздзявалкі з падвальнага памяшкання на першы паверх. Для гэтага ў двух прахадных класах знесена перагародка, пастаўлена абсталяванне і г. д. Друз ад зламанай сценкі выносілі праз калідор, як і ўносілі абсталяванне. Тут ходзяць і навучэнцы гімназіі. І як гэта суадносіць з узгаданай пастановай Міністэрства аховы здароўя? Відавочна яе парушэнне.

З ліста начальніка ідэалагічнага аддзела Мастоўскага райвыканкама галоўнаму рэдактару «ГС»

У мінулую пятніцу ў будучай раздзявалцы ішлі працы па ўстаноўцы асвятлення. Без балгаркі тут не абысціся. Які гук выдае яна пры працы — вядома ўсім. І чуваць ён не праз адну сценку.

Што да мэблі, якая была ў вестыбюлі. У лісце-патрабаванні за подпісам Сяргея Дэйкалы сказана, што мэбля, якая была ў вестыбюлі, мела 100% зносу і была спісана да будаўнічых работ. Гэта зусім не адпавядае рэчаіснасці.

Варта толькі звярнуць увагу на фотаздымак і ацаніць знос канапаў, укрытых цэлафанам ад непагадзі. Фотаздымак зроблены напярэдадні новага года, і на пытанне карэспандэнта «ГС» пра тую мэблю загадчыца гаспадаркі гімназіі адказала, што канапы яшчэ не спісаны. Будаўнічыя работы ў гімназіі ўжо вяліся болей за месяц.

Ці парушаюцца санітарныя нормы ў гімназіі, можна дыскутаваць, а вось правілы пажарнай бяспекі тут парушаюцца відавочна. Галоўны ўваход зачынены. Цяпер дзеці заходзяць у будынак і выходзяць праз вузкія дзверы запаснога ўваходу. Пры няшчасным здарэнні эвакуацыя навучэнцаў будзе праблемнай.
У гэтым пытанні пра бяспеку моладзі Сяргею Дэйкалу, які займаецца яе справамі, сапраўды варта паклапаціцца.

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание