Наверх
Слоним
пасмурно
21 °C
Зельва
пасмурно
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскі пісьменнік аднавіў серыю «Бібліятэка прыгод і фантастыкі» ў выдавецтве «Мастацкая літаратура»

23 января 2019 12:52
Поделиться:

Аляксей Якімовіч

Днямі выдавецтва "Мастацкая літаратура" з Мінска даслала пісьменніку са Слоніма Аляксею Якімовічу яго новую кнігу "Мой сябар Дон Кіхот".

Аляксей Якімовіч

Гэтай кнігай слонімца «Мастацкая літаратура» аднавіла знакамітую калісьці серыю «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», якая раней была ў выдавецтве «Юнацтва».

Вокладка новай кнігі Аляксея Якімовіча

— Я не думаў і не планаваў, што выйдзе гэтая кніга, і не звяртаўся з прапановай яе выдаць. Але напрыканцы мінулага года да мяне патэлефанаваў галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, расказаў, што яны аднаўляюць серыю «Бібліятэка прыгод і фантастыкі» і прапанаваў выдаць у ёй мае творы. Я даслаў у выдавецтва свае творы, якія падыходзяць для гэтай серыі. У выніку, Шніп прапанаваў надрукаваць прыгодніцка-гістарычную аповесць «Здраднік» і прыгодніцка-фантастычную «Эльдарада просіць дапамогі», якая ўключана ў школьную праграму і карыстаецца попытам у бібліятэках. Я са свайго боку прапанаваў уключыць у кнігу аповесць пра школьныя гады «Мой сябар Дон Кіхот». Так і зрабілі. Кніга атрымала назву па апошняй аповесці, а ўвайшлі ў яе тры зусім розныя па тэматыцы творы, — распавёў у размове з карэспандэнтам «ГС» Аляксей Якімовіч.

— Аляксей Мікалаевіч, чаму, на Вашу думку, такое вядомае дзяржаўнае выдавецтва як «Мастацкая літаратура» вырашыла аднавіць серыю прыгодніцкай і фантастычнай літаратуры для моладзі менавіта выданнем Вашых твораў?

— Мяркую, гэта не выпадкова, бо ў свой час у выдавецтве «Юнацтва» ў серыі «Бібліятэка прыгод і фантастыкі» былі выдадзены чатыры мае кнігі, у тым ліку і «Эльдарада просіць дапамогі».

Адзначым, што новая кніга «Мой сябар Дон Кіхот» Аляксея Якімовіча выйшла накладам 1000 асобнікаў пад цвёрдай вокладкай з пераплётам і прадаецца выдавецтвам па 21 рублю. У крамах з гандлёвай нацэнкай, адпаведна, яна будзе каштаваць даражэй.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание