Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
5
Волковыск
weather
5
Мосты
weather
5
Дятлово
weather
5
Барановичи
weather
5
EUR 2.4377
USD 2.1564
RUB(100) 3.2572
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Аб`яўляем конкурс фотаздымкаў на горшую зімовую дарогу ў Слоніме

24 января 2019 12:07
317
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Гадамі, а шмат дзе і дзесяцігоддзямі жыхары многіх перыферыйных вуліц і завулкаў Слоніма месяць гразь і снег, падаюць на галалёдзе і спатыкаюцца ў ямах ды каляінах на нядобраўпарадкаваных гарадскіх дарогах.

У мінулую пятніцу раніцай па Пятралевіцкім завулку дзяўчынка-школьніца не дайшла да аўтобуснага прыпынку, каб ехаць у школу — упала на абледзянелай выбоістай дарозе ў лужыну з вадой, адзенне імгненна прамокла, і прыйшлося вярнуцца дамоў.

Тым часам у чарговай адпісцы на звароты жыхароў Пятралевіцкага завулка, Пятралевіцкай вуліцы і вёскі Пятралевічы аб асфальтаванні ўчасткаў дарогі мясцовыя ўлады пішуць, напрыклад, такое: «Па выніках абследавання ўстаноўлена, што тэхнічны стан дарожнага палатна вул. Пятралевіцкай здавальняючы…» — чытаем у адказе Слонімскага райвыканкама жыхару Пятралевіцкай вуліцы Алегу Казакевічу на калектыўны зварот аб асфальтаванні Пятралевіцкай вуліцы і палявой дарогі ад Зарэчнай вуліцы ў Слоніме да вёскі Пятралевічы. Копію гэтага адказу Алегу Казакевічу даслалі з райвыканкама 11.01.2019 года, хаця тое «абследаванне» рабілася яшчэ ў верасні мінулага года.

Падобныя адказы штогод прыходзяць таксама жыхарам Пятралевіцкага завулка і вёскі Пятралевічы на просьбу заасфальтаваць завулак Пятралевіцкі да вёскі Пятралевічы. Вось толькі дарога там ад гэтых адказаў лепшай не становіцца. Грэйдаванне лепшай робіць яе зусім ненадоўга. Тым больш зімой. І сённяшнія школьніцы падаюць у лужыны на гэтым завулку гэтак жа, як калісьці падалі іх маці, калі спяшаліся ў школу. Такую стабільнасць патрэбна мяняць.

Завулак Пятралевіцкі ў Слоніме, дзе часта падаюць дарослыя і дзеці ў галалёд, 18.01.2019

Пятралевіцкія вуліца і завулак, на жаль, далёка не адзіныя ў нашым горадзе, дзе патрабуецца капітальны рамонт дарогі, такіх шмат. Таму «Газета Слонімская» з гэтага нумару аб`яўляе конкурс чытацкіх фотаздымкаў з іх кароткім апісаннем (Што? Дзе? Калі? Хто аўтар здымка? Як з ім звязацца?) «Горшая зімовая дарога ў Слоніме».

Вашы фотаздымкі з паметкай «Горшая зімовая дарога ў Слоніме» дасылайце на электронную пошту gazslon@gmail.com альбо на рэдакцыйны вайбер 8 (029) 133-04-21 да канца сёлетняй зімы. Здымкі павінны быць зробленыя ад пачатку 2019 года да 28 лютага. Яны будуць друкавацца ў газеце, змяшчацца затым на нашым сайце gs.by і ў сацыяльных сетках. Вынікі конкурсу падвядзем у першы тыдзень сакавіка шляхам электроннага галасавання. Аўтары трох здымкаў, якія набяруць найбольш галасоў, атрымаюць ад рэдакцыі памятныя прызы. Ад аднаго аўтара ў конкурсе ўдзельнічае толькі адзін здымак на выбар аўтара альбо рэдакцыі.

Магчыма, хоць праз гэты конкурс мы звернем больш пільную ўвагу мясцовых уладаў на неўладкаванасць слонімскіх вуліц там, дзе прадстаўнікі гэтых уладаў звычайна не жывуць.

Фота Віктара МАРЧЫКА

Комментарии