Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.0521
USD 2.599
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На жыццёвых скрыжаваннях: Хата з белымі аканіцамі

27 января 2019 10:46
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Вёска Рэўкі была сярод лесу нібы невялікі човен у моры. Хат дваццаць, не болей. Ад яе адыходзіла шырокая дарога, і недзе праз паўкіламетра раздвойвалася: адна вяла да чыгуначнага паўстанка, што за тры кіламетры, а другая бегла да мястэчка Собаль. Мястэчка было ў два разы далей. Незадоўга да вайны ў Рэўках пажаніліся Гэля Суражок і Рыгор Міневіч. Пажаніліся і хутка паставілі хату. Зрабілі аканіцы, памалявалі ў белы колер. Іхняя маленькая Алеська вельмі ганарылася гэтымі аканіцамі, бо іх ні ў каго не было. Хвалілася вясковым дзецям:

— Мой татка ўсё ўмее! Казаў, што і лазеньку зробіць, тады ўсе будзеце прыходзіць да нас мыцца.

З лазенькай не паспеў, бо пачалася вайна. Разам з вясковымі мужчынамі Рыгор пайшоў на фронт. І насталі доўгія і трывожныя чаканні вестачкі ад яго. Гэліна маці — старая кульгавая Фэля — ледзь не штодзень прыходзіла да дачкі з адным пытаннем:

— Прыслаў пісьмо?

Спачатку Рыгор прысылаў ледзь не кожны тыдзень, а незадоўга да Перамогі іх не стала. Гэля не ведала, што і думаць:

— Некаторыя, крый Божа, пахавальныя атрымалі, а пра майго ні слоўца. Што хочаш, тое і думай…

— Не толькі пахавальныя. Вунь на Васіля Гарчакова з Біцянят прыйшло паведамленне: маўляў, прапаў без вестак.

— То, можа, і мой прапаў?.. — з сініх Гэліных вачэй каціліся слёзы.

— Як прапаў, то знойдуць! — з упэўненасцю казала малая Алеська. — Будуць жа шукаць…

— Каб твае словы ды Богу ў вушы, — туліла да сябе дачушку спакутаваная маладзіца.

Вялікая радасць пра Перамогу дакацілася і да Рэўкаў. Не задоўгім часам дадому сталі вяртацца франтавікі, што выжылі ў гэтай страшнай калатнечы. Рыгор не вярнуўся. Не было ад яго і пісьма.

Жыццё пакацілася далей. Праз паўтара года да Гэлі пасватаўся Сымон Калеснікоўскі, што вярнуўся з вайны і са старой мацерай жыў па суседстве. Быў ён не такі каб прыгожы, але спрытны і працавіты.

— Ішла б, бо чаго тут чакаць? — падбухторвала Гэлю маці. — Няма твайго і не будзе. Вядома ж, каб быў жывы, то вярнуўся б… Я ведаю, як цяжка бабе адной, сама ўдава з маладых гадоў.

— Значыць, лёс мой такі, што трэба адной гараваць. Ды і для Алеські айчыма не хачу…

На наступнае лета, калі за выганам цвіў жоўты лубін і пах яго разносіўся па ўсім наваколлі, у Рэўкі прыйшлі людзі. Сівы мужчына з маладым тварам быў на кастылях. Адна калашына загорнута за пояс. Высока так загорнута… Другая нага — здаровая, дужая, у старым салдацкім чаравіку з дапамогай кастылёў несла цяжар высокай
стройнай постаці. На плячах — палінялы рукзак з невялікай паклажай. З мужчынам была кабета яшчэ зусім маладая, чарнабровая. Прыгожая, каб не шрам праз усю правую шчаку. Пачынаўся ад вока і хаваўся пад барадой. Шырокі, ліловы…

Кабета была босая, з запыленымі нагамі. Такія ж босыя запыленыя ножкі былі і ў дзяўчынкі гадкоў двух. Ільняныя, як у мамы, валасы заплецены ў тоненькія коскі і завязаны на канцах зялёнымі нітачкамі. Замест сукеначкі на ёй была мужчынская сарочка з адрэзанымі рукавамі і падолкам. Яны ўвайшлі ў вёску і спыніліся адпачыць. Не селі на запыленую траву, а стаялі. Мужчына пільна прыглядаўся да хат, хоць ведаў, што да сваёй яшчэ трэба ісці, бо яна на другім канцы вёскі.

Дзяўчынка нецярпліва пераступала з ножкі на ножку, а потым стала перад мамай і падняла ўгору ручкі: маўляў, вазьмі мяне. Кабета падняла, абцерла з ножак пыл.

Неўзабаве яны пайшлі далей і маўчалі, нібыта чакалі якога прысуду, што мог вырашыць іхні лёс. Якраз набліжалася да полудня і пастух гнаў з пашы каровы, а вясковыя бабы выйшлі іх сустракаць. Каровы ішлі з лесу, а людзі дарогай, і бабы сталі пільна прыглядацца. Пазнавалі.

— Гэля, ці не твой Рыгор гэта?! — Маня Курбека хацела сказаць моцна, але словы чамусьці выйшлі ціхія.

— Ён…

— Вярнуўся нарэшце…

Дачакалася…

Загаманілі, забыўшыся пра кароў. Слухалі, што скажа маладзіца. А яна не магла прамовіць ні слова. І слёз не было, нібыта акамянела.

Усе стаялі моўчкі, пакуль Рыгор з кабетай і маленькай дзяўчынкай не параўняліся з імі.

— Вярнуўся-такі! Ды яшчэ з прыплодам! — парвала тугую тканіну маўчання Гэліна маці Франя. — Столькі часу не аказваўся, а тут — на табе! Можа, пахвалішся, адкуль у цябе гэта кабета і дзіця?! Дома ж чакалі, не маглі дачакацца, жонка і дачушка. Ды і я нібы не чужая, не пень пры дарозе!

Рыгор паправіў на галаве аблезлую пілотку, лацвей абапёрся на кастылі. У яго вачах застыла пакута.

— Даруйце, але ці такая ўжо вялікая мая віна? У бітве быў моцна паранены, і Рыта, кіўнуў на маладзіцу, ледзь жывога вынесла, перадала таварышам… А пасля і саму параніла… Доўга лячыліся. Праз нейкі час на свет з`явілася маленькая Каця… Мы, выпісаўшыся са шпіталю, усё думалі, дзе прыхіліць галовы? І вось з`явіліся на вашу міласць… На тваю, Гэля… Алеська, падыдзі сюды, я твой тата. А гэта твая сястрычка…

Дзяўчынка памкнулася да бацькі, але баба Франя схапіла яе за ручку:

— Бацька?! Які гэта бацька? Ён забыўся пра цябе, новую дачушку знайшоў!

— Мама! — у голасе Гэлі зазвінелі слёзы. — Мы самі разбяромся!

Яна зняла з Рыгоравых плячэй рукзак і ўскінула на сваё плячо. Алеська вырвалася ад бабы і сказала маленькай Каці:

— Злазь з маміных рук, я табе пакажу, дзе наша хата. Яна — з белымі аканіцамі, вельмі прыгожая, — абняла маленькую, і абедзве патэпалі па пыльнай вуліцы.

— Няма тут ні правых, ні вінаватых, — прамовіла Гэля. — Вайна праклятая ўсё скаламуціла. Пайшлі дадому…

Наш канал в Telegram