
Аляксандра Радковіч у якасці вядучай. Скрыншот відэа
Такім чынам, Аляксандра цяпер не толькі студэнтка філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, але і аўтар і вядучая беларускамоўнага тэлепраекта.
У першым выпуску праграмы Аляксандра расказала, што праект «5 хвілін па-беларуску» прыйдзецца даспадобы тым, хто зацікаўлены ў дасканалым валоданні роднай мовай і выкарыстанні яе ў паўсядзённым жыцці, бо, як упэўнена дзяўчына, цікавасць да мовы не змяншаецца.
Аляксандра Радковіч скончыла СШ №2 у Слоніме. Напрыканцы 2017 года яна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года 2017». Падчас наведвання Гродзеншчыны Аляксандрам Лукашэнкам студэнтка ў падарунак ад прэзідэнта атрымала ручку.

Аляксандра Радковіч. Фота «Беларусь сёння»