Наверх
Слоним
небольшая облачность
18 °C
Зельва
небольшая облачность
18 °C
Волковыск
переменная облачность
19 °C
Мосты
переменная облачность
19 °C
Дятлово
переменная облачность
19 °C
Барановичи
ясно
17 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Выйшаў паэтычны каляндар Слонімшчыны «Паэзія Шчарай ліецца…»

30 января 2019 12:59
Поделиться:

Вокладка календара

Настольны перакідны каляндар на 2019 год, дзе кожны месяц суправаджае верш сучаснага слонімскага паэта, выдала ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ).

Укладальнікам і рэдактарам слонімскага паэтычнага календара з`яўляецца старшыня Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Святлана Бушчык, якая выступае таксама як адзін з аўтараў.

Карэспандэнт «ГС» пацікавіўся ў складальніцы і рэдактара гэтага літаратурна-мастацкага выдання, якой канцэпцыі яна прытрымлівалася падчас працы над календаром.

— Пра гэта я ўжо напісала ў сваёй прадмове «Народжаныя Слонімам» у самім календары. Праз паэзію сучасных слонімскіх творцаў (жывых, а не адышоўшых у лепшы свет класікаў) сцвярджаць прыгажосць і святло жыцця тут і і цяпер, у нашым цудоўным слонімскім краі каля яго галоўнай жыццядайнай артэрыі — Шчары, — такая галоўная канцэпцыя календара. З вершамі паэтаў пры яго складанні было  прасцей, а вось фотаздымак на вокладку не магла знайсці, пакуль не звярнулася да фатографа Уладзіміра Якаўчука. Тут ён вельмі дапамог. Выгляд Слоніма зверху ў святле, падаецца, атрымаўся на здымку гэтага фотамайстра вельмі ўдалым для нашага календара, — расказала Святлана Бушчык.

Напрыканцы варта дадаць, што сваімі вершамі кожны месяц года ў гэтым календары праілюстравалі Надзея Салейка, Святлана Варонік, Яўген Барышнікаў, Сяргей Чыгрын, Алена Руж, Ірына Войтка, Ігар Бурсевіч, Святлана Адамовіч, Мікола Канановіч, Дар`я Бялькевіч, Мікалай Емельянчук і Уладзімір Лабко. Пра кожнага аўтара ў календары маецца кароткая біяграфічная даведка.

Каляндар на стале

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание