
Вялікі матэрыял Сяргея Ярша пра літаратара, журналіста, артыста, а перадусім палітыка Яўгена Дацкевіча, які нарадзіўся ў Слоніме ў 1892 годзе і быў расстраляны бальшавікамі ў Валагодскай вобласці ў 1938 годзе, пачынае першы сёлетні нумар электроннага краязнаўчага бюлетэню «Слонімскі край».
Гэты ж аўтар узгадвае пра першую слонімскую газету «Шчараўская жаба», якая выдавалася немцамі ў Слоніме падчас Першай сусветнай вайны, піша ў рубрыку «Жыровіцкія старонкі» пра цяперашнія навіны з Жыровічаў, пра гісторыю гэтага знанага ў свеце месца ды пра некаторыя іншыя падзеі на Слонімшчыне апошняга часу.
Сяргей Ёрш таксама падрыхтаваў да друку ўспаміны Надзеі Гайдук «Два месяцы на службе савецкай уладзе» пра Слонім 1920 года са сваёй прадмовай.
Публікацыю пра метэарыт, які ўпаў каля Ружанаў у 1894 годзе, падрыхтаваў Генадзь Гурскі. Ён жа піша пра знак «Слонім. Заснаваны ў 1036 годзе», які стаяў на ўездах у наш горад да пачатку 2000 гадоў. Пад рубрыкай «Старыя здымкі» Генадзь Гурскі публікуе фотаздымкі слонімцаў у 1931 годзе.
№1 «Слонімскага краю» за 2019 год выйшаў пад рэдакцыяй Сяргея Ярша. Пачытаць яго можна тут.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь