Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшая облачность
15 °C
EUR 3.0046
USD 2.5402
RUB(100) 3.3226
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Жыхарцы Слоніма і танометр няспраўны не мяняюць, і грошы ў аптэцы не вяртаюць

1 февраля 2019 17:38
Поделиться:

Любоў Барташэвіч у рэдакцыі "ГС"

У такой сітуацыі апынулася слонімская пенсіянерка Любоў Барташэвіч, набыўшы ў аптэцы №5 у Слоніме 7 чэрвеня 2017 года швейцарскі танометр за 61 рубель.

Той самы няспраўны танометр

Прыбор, па словах жанчыны, перастаў працаваць ужо праз месяц пасля пакупкі.

— Я прынесла танометр назад у аптэку. Там кажуць: «Пасылайце яго ў Гродна, там адрамантуюць». Я за свой кошт адаслала яго ў Гродна. Прыбор у Гродне пачысцілі і прыслалі назад. Правяраю — не працуе… Другі раз ужо ў снежні 2018 года танометр на рамонт у Гродна адправілі работнікі аптэкі. Доўга не магла дачакацца яго назад, а калі атрымала, то пераканалася, што прыбор так і не наладзілі. Колькі разоў ужо хаджу ў аптэку і прашу, каб замянілі прыбор на новы альбо вярнулі грошы — ні тое, ні другое! Я ўжо і ў райвыканкам да спецыяліста па абароне правоў спажыўцоў на кансультацыю схадзіла. Там сказалі, што прадавец абавязаны мне вярнуць грошы, бо калі звярнуся з гэтай справай у суд, то ім тое даражэй выйдзе. Я ведаю: заплацяць тады не толькі за танометр, але і судовыя выдаткі. Толькі не хацелася б даводзіць справу да суда. Можа, вы напішаце пра гэта ў газеце і тады аптэка верне мне мае грошы без суда, — прасіла 84-гадовая пенсіянерка падчас размовы ў рэдакцыі 1 лютага.

Карэспандэнт «ГС» адразу звязаўся па тэлефоне з работніцай аптэкі №5 у Слоніме ТАА «Фармтэхінвест» і спытаў, чаму аптэка не вяртае пакупніцы грошы за няспраўны танометр, гарантыя якога складае 5 гадоў.

— З вашым пытаннем вам патрэбна звяртацца ў наш галаўны офіс у Мінск, — быў адказ.

Работніца слонімскай аптэкі назвала мінскі нумар ТАА «Фармтэхінвест», па якім сталічны спецыяліст фірмы выслухала ад аўтара гэтых радкоў гісторыю слонімскай пенсіянеркі і паабяцала ператэлефанаваць, каб даць каментар, пазней. Толькі да да канца працоўнага дня пятніцы так і не ператэлефанавала.

Зрэшты, тут патрэбна грошы вяртаць, а не каментаваць.

Кіраваннем да дзеяння ў гэтай сітуацыі для прадаўца няякаснага тавару служаць пункты 3 і 4 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Гарантыйны талон на танометр

Наш канал в Telegram