Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.0521
USD 2.599
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На жыццевых скрыжаваннях: Чуні

3 февраля 2019 10:37
Поделиться:

Малюнак Яўгена іванова

Мая матка некалі падклала мне вялікую свінню, — паправіўшы за пазухай дзве бу­тэлькі з самагонкай, прамовіў Васіль Кнігаўка. Ён целяпаўся па вясковай вуліцы, распырскваючы вялікія лужыны. Худыя ногі боўталіся ў ботах, як таўкачы ў ступе. Паношаная куртка на высокай худой постаці была на два памеры большая.

— Чаму гэта? — яго сябрук і сабутэльнік Міцька Сунічны з-пад казырка кепкі зірнуў на Васіля. Быў ён маленькі і дробненькі, як трэсачка, і ледзь паспяваў за Васілём.

— А таму… Нарадзіла мяне акурат на бабскае свята і тым самым пазбавіла дадатковай выпіўкі. Каб, скажам, сёмага ці дзявятага, то іншая справа, можна было б баляваць два дні, а так магу законна напіцца толькі сёння.

— А што табе падарыла твая Кацярына на дзень нараджэння? Шкарпэткі, напэўна? Ну яшчэ, можа, майку?

— Пакуль што нічога. У магазін нядаўна павалаклася, казала, па падарунак.

Пакуль яны разважалі, памалу дацелямпаліся да магазіна. Тым часам на ганак высунулася Васілёва баба. У адной руцэ яна трымала вялікі цэлафанавы пакет з закускай і бутэлькамі са спіртным, бо яны весела пазвоньвалі. У другой былі боты-чуні, самы хадавы абутак для мясцовых мужчын. У іх можна было ісці і па снезе, і па балоце, нават па галалёдзе, і ніякая халера не страшная. Да костачак чуні былі гумовыя. Гума такая тоўстая, як на дзіку скура, а можа, і таўсцейшая, а вышэй прышыта непрамакальная тканіна. Уверсе зацягнуты шнурок. Ну, не абутак, а знаходка!

— Во, віншую цябе, Васіль! — прамовіла ўзнёсла. — Прымі падарунак, каб насіў і добрым словам мяне ўспамінаў.

— Я і так успамінаю… — прагугнявіў муж і памацаў сіняк, што ўчора пасадзіла Кацярына пад ягоным правым вокам. За тое, што заныкаў амаль палову заробку.

— Заслужыў бо! Каб не хаваў грошай, то і сіняка не было б. На во, нясі пакупкі, а я да сястры зайду на якую хвіліну словам-другім перакінуцца. Потым замочым і падарунак, і бабскае свята. Толькі ж занясі!

Яна перадала мужу пакункі і завярнула ў другі канец вуліцы.

— Мо не будзем чакаць таго потым, а цяпер замочым? — у вачах Васіля загарэліся гарэзлівыя агеньчыкі.

— Я толькі за! — ажывіўся Міцька, для якога выпіўка была найвялікшым святам. Яны паставілі пакункі на зямлю, закурылі і пайшлі за пустую хату Антося Вярбовіча, у якой ужо даўно ніхто не жыў. Пакет з прадуктамі і спіртным узялі, а другі — з чунямі — забыліся.

Уселіся на ганку, што быў ад лесу, і разлажыліся банкетаваць.

— Пашэнціла! — паціраючы рукі, мовіў Міцька. — Тут і каўбаса, і вяндліна, і дзве бутэлькі гарэлкі ды столькі ж віна. А самагонку, думаю, трэба схаваць пад ганак, яна нам потым спатрэбіцца.

Неўзабаве з магазіна выйшла дзеўка-перастарак Ванда Кунцэвіч, што жыла па суседстве з Кнігаўкамі. Яна таксама несла пачастункі, каб разам з мацерай адзначыць кабечае свята. Бачыць, на вуліцы стаіць нейкі пакунак. Разгарнула цэлафан, а там навюткія чуні. Абутак нібыта мужчынскі, але і бабам падыдзе, з нагі не зваліцца. Гэта ж як балота ці галалёд, лепшага не трэба.

Абрадавалася. Аглянулася навокал — нідзе нікога. Узяла і пашыбавала да сваёй хаты, добра, што было недалёка.

— Што гэта ў цябе? — пацікавілася маці.

— Знайшла во! Як у нашай балоцістай мясцовасці, дык лепшага абутку і не трэба.

Жанчыны селі баляваць.

Назаўтра ўжо быў працоўны дзень, і Ванда ранічкай накіравалася на сваю пошту, дзе шмат гадоў працавала паштальёнкай. Надвор`е выдалася паскуднае. Завываў вецер, мокры снег з дажджом хлюпалі ўперамежку, нібы стараліся, хто каго пераможа.

Праходзячы ля хаты Васіля Кнігаўкі пачула нейкі гвалт, а потым з дзвярэй куляй выскачыў гаспадар у адных сподніках. За ім з качаргой гналася жонка. Калі муж панёсся за пуню, Кацярына зачапілася поглядам за суседку. Не так за суседку, як за новенькія цёмна-сінія чуні.

— Дык вось яно як!.. Што гэта ў цябе на нагах, бессаромніца?!

— Абутак, хіба не бачыш?

— А дзе ўзяла?! Украла, зладзейка! Ці мой пустадомак падарыў за якую паслугу?! Я цябе ведаю не першы год, ты да чужых мужчын ласая! Замуж ніхто не ўзяў, дык толькі і стрыжэш вачамі па баках, каб цябе нагола абстрыглі!

— Каб нават ён адзін быў на свеце, то я не паквапілася б на такое шчасце.

І тут з-за пуні высунуўся Васіль. Ён замерз на халодным ветры і тросся як асіна.

— Ты ёй падарыў чуні?!

— Ды я яе і ў вочы не бачыў! Не плявузгай абы-чаго, не наводзь паклёп на сумленную дзяўчыну!

— Заступаешся! Значыць, недарэмна у вас абаіх смятанка на вуснах. Вось я зараз пайду да ўчастковага і выведу яе на чыстую ваду!

— Ды ідзі ты ведаеш куды?! Гэтыя чуні стаялі пасярод вуліцы, а нікога паблізу не было. Я і ўзяла, занесла дадому. Падумала, спатрэбяцца. Забірайце і насіце, каб вас з ветрам панесла! Панапіваюцца да бяспамяцтва, пагубляюць свае рэчы, а потым абражаюць сумленных людзей.

Дзеўка зняла чуні і ў шкарпэтках, распырскваючы талы снег, пабегла да сваёй хаты. А Кнігаўкі — да сваёй. Высвятляць адносіны…
Леанарда Юргілевіч

Наш канал в Telegram