Наверх
Слоним
небольшой дождь
15 °C
Зельва
небольшой дождь
15 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
16 °C
Мосты
облачно с прояснениями
16 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
16 °C
Барановичи
небольшой дождь
17 °C
EUR 2.7572
USD 2.444
RUB(100) 3.3882
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Як костыли па-беларуску? — у Востраўскай бібліятэцы на Слонімшчыне прайшоў мовазнаўчы ўрок

3 февраля 2019 20:21
Поделиться:

У Востраўскай бібліятэцы 03.02.2019

У нядзелю, трэцяга лютага, у вёсцы Вострава Слонімскага раёна ў мясцовай бібліятэцы сабраліся чытачы (дарослыя і дзеці), каб паўдзельнічаць у своеасаблівым тэсце на праверку ведання роднай мовы.

Шыльда

“Любім і ведаем родную мову” — так называўся мовазнаўчы ўрок для чытачоў, які падрыхтвала загадчык Востраўскай бібліятэкі Кацярана Ігнатовіч.

Юныя чытачы

Для праверкі ведаў па мове Кацярына Данілаўна падрыхтавала адмысловыя прыказкі, прымаўкі, загадкі і заданні для ўсіх удзельнікаў імпрэзы. А паколькі прыйшлі на сустрэчу дарослыя і дзеці, то ўдзельнікаў падзялілі на дзве каманды. Школьнікі ў выкананні заданняў (закончыць прыказку, адгадаць загадку і г.д.) вызначаліся хуткасцю рэакцыі, хоць адказы былі не заўсёды правільнымі. Дарослыя больш ведалі і чыталі на памяць беларускія вершы.

Пісьменнік і краязнаўца Сяргей Чыгрын (у цэнтры) распавядае прысутным пра літаратурную Слонімшчыну

А вось у заданні перакласці на беларускую мову некаторыя словы з рускай, на слове костыли (мыліцы) апынуліся ў тупіку як дарослыя ўдзельнікі імпрэзы, так і дзеці. Такім чынам, мовазнаўчы ўрок, прымеркаваны да Дня роднай мовы і арганізаваны загадчыцай вясковай бібліятэкі, апынуся пазнавальным як для дарослых, так і для юных чытачоў.

Бібліятэкар Кацярына Ігнатовіч тлумачыць чарговае заданне

Зацікавіўся даведачнай літаратурай

Але самае галоўнае, што ў наш час, калі папяровыя кнігі становяцца ўсё менш запатрабаваныя, у вёсцы Вострава яшчэ ёсць чытачы розных узростаў, якія цікавяцца кнігай, чытаюць прозу і паэзію і ведаюць сучасных беларускіх пісьменнікаў. Шмат у чым тут ёсць і заслуга Кацярыны Данілаўны Ігнатовіч, якая ўжо не адзін дзясятак гадоў лучыць землякоў з кнігай, у тым ліку і аўтара гэтых радкоў.

Агульны здымак пасля імпрэзы

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание