Наверх
Слоним
облачно
11 °C
Зельва
облачно
11 °C
Волковыск
туманно
8 °C
Мосты
туманно
8 °C
Дятлово
туманно
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2609
USD 2.0519
RUB(100) 3.1872
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Юнакі са Слоніма сталі пераможцамі на Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве

4 февраля 2019 12:27
Поделиться:

Нашы ў Варшаве

З 28 студзеня да 2 лютага ў Варшаве (Польшча) праходзiў XXVIII Мiжнародны турнiр па футболе сярод дзяцей і моладзі ва ўзроставых групах з 2002 да 2009 года нараджэння, у якiм бралi ўдзел каманды з Лiтвы, Польшчы, Беларусі і Украіны.

Ад Беларусі на турнiры ва ўзроставай катэгорыi 2005 года нараджэння выступіла каманда са Слонiма. Гэта юнакi з парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Міхаiл Рагацэвiч, Вячаслаў Рагацэвiч, Артур Малафей, Андрэй Болван, Улад Лагуцiк, Кiрыл Дзямянчык, Ягор Клiмуць, Улад Жыдзель і Улад Малафей.

Галоўная мэта турніру — не высокiя спартовыя  паказчыкi, а выхаванне дзяцей і моладзі праз спорт, iнтэграцыя ў сваёй парафii, уменне правільна сябе паводзіць,  павышэнне ўзроўню культуры, уменне планаваць вольны час у штодзённым жыццi.

Перад гульнёй

Свой дзень юныя слонiмскiя футболiсты распачыналi святой імшой, пасля чаго выходзiлi на поле.

У сваёй групе слонiмскiя футболiсты выйгралi ўсе чатыры матчы. А ў фiнале ва ўпартай барацьбе адолелi каманду з Польшчы «Агапэ» — 2:1. Перамогу прынёс за 30 секунд да заканчэння матчу Артур Малафей.

Пераможцы

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі і медалямі ды атрымалі памятныя прызы.

Турнір быў арганізаваны Каталіцкім спартыўным таварыствам Польшчы.

Каманда са Слонiма выказвае асаблівую падзяку арганiзатарам турнiру: кс. Мiраславу Мiкульчыку, кс. Славамiру Скельчыку, а таксама сем`ям з парафіі св. Патрыка ў Варшаве за гасціннасць.

Таксама дзякуем спонсару каманды парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Слоніме дырэктару фірмы «Гранві» Уладзіславу Вількіцкаму за набыццё футбольнай формы.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание