Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.349
USD 2.0884
RUB(100) 3.2751
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

6 февраля 2019 9:12
925
Поделиться:

Слонімскія майстрыхі

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.

На фотаздымак сцэны са спектакля колішняга слонімскага народнага тэатра, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнулася наша чытачка Ніна Капітанчык са Слоніма.

— На фотаздымку артыстаў народнага тэатра я пазнала крайнюю злева жанчыну (на заднім плане) — гэта Людміла Грынчык (па мужу Шалахонава). Людміла калісьці працавала швачкай разам са мной на фабрыцы «Пух-пяро» ў Слоніме. У маладосці яна была на нейкай камсамольскай будоўлі, а ў Слоніме раней працавала пэўны час у тэатры. Цяпер яна на пенсіі, але яшчэ працуе кандуктарам у аўтобусным парку, — расказала Ніна Леанідаўна.
На мінулым тыдні ў рэдакцыю таксама патэлефанавалі слонімцы, якія пазналі ветэранаў на здымку, надрукаваным у «ГС» №5 ад 30 студзеня.
— Я пазнаў на здымку абодвух ветэранаў. Злева там — былы дырэктар КПЗ Бібаў Георгій Іларыёнавіч, а крайні справа — Мікалай Аляксандравіч Федзюкоў, ветэран вайны, былы вайсковец, — расказаў наш чытач Мікалай Курыловіч.
Мікалая Федзюкова таксама пазнала наша даўняя чытачка і аўтар Раіса Цярэшка, якая адзначыла, што Мікалай Аляксандравіч быў калісьці яе суседам.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание