Наверх
Слоним
переменная облачность
1 °C
Зельва
переменная облачность
1 °C
Волковыск
туман
2 °C
Мосты
туман
2 °C
Дятлово
туман
2 °C
Барановичи
переменная облачность
1 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слонім з гастролямі завітае Гродзенскі абласны драмтэатр

7 февраля 2019 11:28
Поделиться:
У суботу, 23 лютага, на сцэне Слонімскага драмтэатра выступіць калектыў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Артысты пакажуць два спектаклі.

У 12 гадзін юныя слонімскія гледачы змогуць убачыць чароўную казку на рускай мове «Дзве Марфушы» рэжысёра-пастаноўшчыка Аксаны Машынковай.

Спектакль ідзе 50 хвілін. А раскажа ён пра дзвюх сястрыц — Марфушу-старэйшую і Марфушу-малодшую. Лянівая і непаслухмяная, малодшая сястрыца вырашае завалодаць куфэркам з падарункамі, які належыць старэйшай сястрыцы. Але ж падман ніколі не застаецца беспакараным. І вось у Марфушы-малодшай адрастаюць велічэзныя вушы і нос…

спектакль

У 17 гадзін для дарослых слонімцаў гродзенскія артысты пакажуць трагікамедыю «Вельмі простая гісторыя» рэжысёра-пастаноўшчыка Аксаны Машынковай. Сюжэт паводле п`есы М. Ладо просты, але тым не менш ён закранае тонкія струны душы чалавека, нагадваючы гледачу пра каштоўнасці, якія страчваюцца намі ў жыццёвай мітусні і прагматычнасці нашага жыцця.

Дзеянне адбываецца… у хляве. І менавіта жывёлы, якія там жывуць, гавораць нам пра жыццё і смерць, іх баланс і раўнавагу, пра вернасць, самаадданасць і самаахвярнасць, пра грэх, дараванне і каханне. Працягласць спектакля — 1 гадзін 50 хвілін з антрактам.

спектакль

Фота drama.grodno.by

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание