Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
4
Мосты
weather
4
Дятлово
weather
4
Барановичи
weather
3
EUR 2.4432
USD 2.1666
RUB(100) 3.2497
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мова і песня ад Аляксея Якімовіча

8 февраля 2019 15:19
72
Поделиться:
Некаторыя ворагі беларушчыны стараюцца даказаць нам, што калісьці ў царскай Расіі някепска жылося нашым прашчурам. Гэта чарговы міф, падман, створаны з мэтай абалваніць беларускі народ. Яго абвяргаюць народныя песні, складзеныя даўней нашымі таленавітымі людзьмі на роднай мове.

З ранку да вечара прыходзілася працаваць на панскім полі беларусам. Безабаронныя, яны вымушаны былі звяртацца да сіл прыроды, каб тыя дапамаглі ім, хоць на кароткі час далі палёгку. Гэта вельмі яскрава паказана ў песні «Ах ты сонца-сонейка…»:

— Ах ты сонца-сонейка,

Я на цябе віну маю,

Віну маю вялікую:

Што ты раненька ўсходзіш,

Што ты позненька заходзіш.

— Ах ты дзеўка-дзеванька,

Не вінуй жа ты мяне,

Вінуй жа свайго пана:

Хоць я раненька ўзыйду,

Цябе на ніўцы знайду,

Хоць і позненька зайду,

Цябе на ніўцы пакіну.

Спачувае сонца дзяўчыне, але не можа дапамагчы ёй. І яно бяссільнае перад прагным і жорсткім панам.

Не было ў паноў літасці, не было спагады. Аб гэтым расказвае бабуля, калышучы свайго маленькага ўнука:

— Не плач, маё дзіцятка,

Не плач, маё роднае.

Вунь дзе войт ідзе,

На татку, на мамку

Ён бізун нясе.

У тым бізуне

Скураты ўвіты,

На тым бізуне

Слёзкі паліты.

На пякучым бізуне ўвівалі панскія прыганятыя скураныя вузлы, каб большы боль адчуваў беларус, каб да крыві рассякалася ягонае цела.

Што ж елі нашы продкі пасля такой цяжкай працы, чым падтрымлівалі свае сілы?

Вось што паведамляе аб гэтым народная песня «А ў бары зязюлька кукуе…»:

А ў бары зязюлька кукуе,

Мой сыночак на полі начуе.

Сыру зямельку ён арэ,

На худыя шчочкі слёзы лье.

А заўтра да сонца рана

Трэба ехаць араць на пана.

Ах мая ты галованька бедная,

Ах маё ты горанька горкае!

Што ж мне заўтра раненька ды зварыць,

Чым жа мне сынка свайго накарміць?

Накармлю сыночка лебядою,

Пасалю я лебяду сваёю слязою.

— Еш, мой даражэнькі, ды спяшы,

А то прыганяты ўжо бяжыць.

Каб нашаму пану трасца ў бок,

Як ён цябе сушыць, мой сынок.

Сапраўднай бядой для беларуса быў той час, калі яго дзяцей забіралі ў салдаты, каб потым адправіць на вайну з мэтай пашырыць межы неабсяжнай расійскай імперыі. Аб гэтым гаворыцца ў песні «Не плач, маці, ні айцец…»:

Не плач, маці, ні айцец,

Я ж не адзін маладзец.

Я ж не адзін маладзец –

Нас пагоняць, як авец.

Нас пагоняць, павядуць,

Па казармах разашлюць.

Па казармах разашлюць,

Нам вінтовачкі дадуць.

Лепей дома хлеб аўсяны,

Чым на вайне пытляваны.

Лепей дома з грабелькамі,

Чым на вайне з шабелькамі.

Лепей дома цэпам стукаць,

Чым на вайне муштру слухаць.

Хочаце ведаць праўду? Чытайце песні на мове.

Слоўнік: абалваніць – старацца зрабіць балваном, тым, хто нічога не разумее; ніва – засеянае поле; пытляваны хлеб – з ачышчанага зерня, змолатага на мяккую муку; войт – стараста ў вёсцы ў часы прыгону.

Комментарии