Наверх
EUR 2.28
USD 2.0255
RUB(100) 3.215
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Водаправод у Пятралевічах атрымліваецца залатым

10 февраля 2019 10:41
809
Поделиться:
У лічбах гэта выглядае так: са 159 жылых дамоў у вёсках Першыя і Другія Пятралевічы Слонімскага раёна жыхарам у 2018 годзе патрэбна было сабраць 200 тысяч рублёў, каб толькі падвесці трубу з вадой да кожнай хаты. Пры стоадсоткавым удзеле ў праекце гаспадароў кожны мусіў заплаціць 1258 рублёў.

Заўважце, 200 тысяч — гэта толькі каб труба з вадой апынулася ў чалавека на надворку. Як потым правесці ваду ў хату — асобная праблема кожнага гаспадара.
Па факте на 1 снежня 2018 года грошы за водаправод на рахунак кааператыва пералічылі толькі 72 чалавекі. З іх 1000 і больш рублёў — 43 уласнікі дамоў, 500 і больш рублёў — 14, менш за 500 рублёў заплацілі 15 чалавек.

87 чалавек са 159 не мелі магчымасці заплаціць і не пералічылі на рахунак ні рубля. Праект у выніку не зрушыўся з месца. Бо, каб пачаць работы, патрэбна зрабіць праектна-каштарысную дакументацыю і сабраць 90% ад патрэбнай сумы грошай.

На цяперашні час, калі ў фінансаванні пабудовы водаправода прымуць удзел 100 чалавек, кожнаму патрэбна будзе заплаціць па 2000 рублёў, калі такіх назбіраецца 150 чалавек — 1330 рублёў. Аднак відавочна, што пры цяперашніх заробках наўрад ці назбіраецца нават сотня — для абсалютнай большасці вяскоўцаў такія сумы непад`ёмныя.

У гэтым калодзежы вада яшчэ крыху ёсць

Мясцовыя ўлады тым часам зусім не спяшаюцца дапамагчы будаўніцтву водаправода ў Пятралевічах бюджэтнымі сродкамі і апелююць пры гэтым да прэзідэнцкага ўказу.

«Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2018 г. № 488 «Аб будаўніцтве сетак водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі)» праектаванне і будаўніцтва сетак водазабеспячэння ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў уласнікамі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў альбо арганізацыямі водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Пры гэтым затраты арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі павінны быць аплачаны ўласнікамі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў», — чытаем у адказе жыхару Пятралевічаў Г. Ярэмічу на зварот са Слонімскага райвыканкама ад 18 студзеня 2019 года, падпісаным намеснікам старшыні Уладзімірам Катом.

Калодзеж

Жывучы за кошт падаткаў, у тым ліку і вяскоўцаў, якія не маюць магчымасці правесці ў хату водаправод, сённяшяя ўлада адмаўляе ў выдзяленні нават часткі бюджэтных сродкаў (якія фарміруюцца з тых жа падаткаў) на сапраўды жыццёва неабходны для людзей праект.

Пасля ўвядзення ў работу водазабора «Падгорная дача» і пракладку праз Пятралевіцкі завулак на Пятралевіцкую вуліцу новага водаправода амаль ва ўсіх жыхароў Пятралевічаў знікла вада ў калодзежах. У тых калодзежах, дзе вада яшчэ застаецца, яна вельмі дрэннай якасці. І, як бачым, пракладка ў Пятралевічах водаправода на сённяшніх умовах і па сённяшніх коштах робіць яго для жыхароў дзвюх гэтых вёсак залатым. Такая сёння наша беларуская рэчаіснасць.

І тут міжволі ўспамінаюцца іншыя лічбы.

У так званую эпоху развітога сацыялізму (70-80 гг. XX ст.) у вёсцы Вострава Слонімскага раёна, напрыклад, правядзенне вады ў хату каштавала роўна 100 савецкіх рублёў. Яшчэ менш — усталяванне калонкі, ці «гусака», на сялянскім надворку.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание