Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3497
USD 2.0891
RUB(100) 3.2754
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пра слонімскія кафэ «Халадок» і «Вецярок»

11 февраля 2019 12:04
221
Поделиться:

Кафэ «Вецярок», 1972 год

На фотаздымак, на якім адлюстравана кафэ «Вецярок», якое ў народзе называлася «сцякляшка», адгукнуліся многія нашы чытачы ў сацсетках, паведаміўшы цікавыя факты.

Таццяна Юрчак, напрыклад, напісала, што кафэ стаяла насупраць гасцініцы «Шчара», на месцы, дзе цяпер пабудаваны Спаса-Праабражэнскі сабор.

— Быў яшчэ адзін павільён, каля воданапорнай вежы, а таксама кафэ ў парку. Там яшчэ дрэва расло пасярод тэрасы, калі я нічога не блытаю, — распавяла Таццяна.

— А я памятаю ў гэтым месцы, бліжэй да будынка старой міліцыі, навагоднюю ёлку, агромністую, высокую. Але мне было тады тры гады, — дадала Іна Каліноўская, напісаўшы ў групе газеты УКантакце.

Слонімцы згадвалі, што гэта была забягалаўка з півам, і жартавалі, што, маўляў, сам Ленін рукой паказваў, куды трэба зайсці.

Паводле ўспамінаў у «Аднакласніках» Дзмітрыя Хмурко, у павільёне «Вецярок» прадавалі смачнае марожанае. А Міхаіл Мандрыкевіч успомніў, што далей па вуліцы Пушкіна, справа на рагу, было яшчэ падобнае кафэ, якое называлася «Халадок». Яно праіснавала даўжэй, чым «Вецярок».

«Халадок» у народзе называлі «тэлевізарам», прыгадаў Васіль Озераў.

Фота Уладзіміра Гваздзецкага, RADZIMA.NET

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание