Наверх
EUR 2.3252
USD 2.0793
RUB(100) 3.2206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Спартыўным завулку

13 февраля 2019 9:47
946
Поделиться:

Завулак Спартыўны ў Слоніме, люты 2019 года

Такой вы бачыце дарогу ў Спартыўным завулку ў Слоніме. Гэты здымак на мінулым тыдні на наш конкурс даслаў слонімец Рустам.

Як бачым, зімовая дарога ў Спартыўным завулку адметная ўсё тымі ж глыбокімі калдобінамі, якія ў адлігу напаўняюцца вадой і пакрываюцца лёдам у маразы, як і ў іншых падобных завулках і на вуліцах нашага горада.

Паважаныя чытачы, дасылайце вашы фотаздымкі з паметкай «Горшая зімовая дарога ў Слоніме» на электронную пошту gazslon@gmail.com ці на рэдакцыйны вайбер 8 (029) 133-04-21.
Здымкі павінны быць зробленыя ад пачатку 2019 года да 28 лютага. Яны будуць надрукаваны ў газеце і змешчаны на нашым сайце gs.by, а таксама ў сацыяльных сетках.
Вынікі конкурсу падвядзем у першы тыдзень сакавіка шляхам электроннага галасавання. Аўтары трох здымкаў, якія набяруць найбольш галасоў, атрымаюць ад рэдакцыі памятныя прызы.
Ад аднаго аўтара ў конкурсе ўдзельнічае толькі адзін фотаздымак на выбар аўтара альбо рэдакцыі.

Фота чытача

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание