
13 лютага ў Стоўпцах хаваюць настаўніцу сярэдняй школы № 2 Марыну Пархімовіч і вучня Аляксандра Р., на якіх 11 лютага напаў з нажом вучань 10 клясу Вадзім М.
Разьвітацца з Марынай Пархімовіч да яе дому прыйшлі некалькі сотняў чалавек. Дарога, па якой ідзе працэсія з труной, перакрытая міліцыяй.
Труну настаўніцы выносілі пад звон школьнага званочка. А 10-ай гадзіне з паўсотні старшаклясьнікаў выйшлі зь сярэдняй школы № 2 да дому загінулай настаўніцы Марыны Пархімовіч у Стоўпцах.













Ушанаваць памяць ахвяраў прыйшлі старшыня Стаўпецкага райвыканкаму Дзяніс Калясень і ягоная намесьніца Жанна Лысая.
Марыну Пархімовіч пасьля адпяваньня а 12-й гадзіне ў царкве пахаваюць на могілках роднай для яе вёскі Шашкі.
Вучня Аляксандра Р. пасьля адпяваньня ў стаўпецкай царкве апоўдні, пахаваюць на гарадзкіх могілках.