Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Вакансіі і заробкі

15 февраля 2019 11:00
Поделиться:
иллюстрационное фото

иллюстрационное фото

На сайце цэнтра занятасці Мастоўскага райвыканкама прапанавана болей за паўсотні свабодных рабочых месцаў з рознай заработнай платай.

Самы высокі заробак прапануецца эканамісту «Еўраапта» — 600 рублёў. Далей планка заробку пайшла на паніжэнне і даходзіць да чатырохсот рублёў. Прамежкавых вакансій між 600 і 400 рублёў не шмат. Тых, хто можа атрымаць чатырыста рублёў у месяц, у Мастах набярэцца дзясятак. У іх пераліку значацца вадзіцель аўтамабіля, ветурач-гінеколаг, тынкоўшчык, цясляр, сацыяльны педагог, прадавец і плітачнік-абліцоўшчык. Усе тыя прафесіі аб`яднаны сумай выплат незалежна ад стажу, кваліфікацыі і г. д. Як распавядаў плітачнік-абліцоўшчык, у іх працы заробак залежыць ад прафесійных навыкаў. Прафесіянал іх спецыяльнасці за квадратны метр кладкі бярэ ад чатырох даляраў і вышэй. За дзень можна пакласці не адзін квадратны метр. Таму прапанаваны заробак смешны.

Далей планка выплат спыняецца на 330 рублях. За гэтую суму прапануюць працаваць педагогу-псіхолагу ў СШ №2 гімназіі, медсястры-спецыялісту, акушэрцы, машыністу аўтакрана ды падсобнаму рабочаму. На гэткую суму запрашаюць працаваць на пасаду дырэктара ГУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры». А вось прыбіральшчыку гэтай установы абяцаюць плаціць толькі 305 рублёў.

Хай нікога не здзіўляе ніжняя планка заробку ў 330 рублёў. Гэта мінімальная заработная плата на Беларусі.
Аднак тут трэба ўлічыць тое, што ёсць не поўны працоўны дзень, як і не поўны працоўны тыдзень, прастоі, адсутнасць заказаў і т. д. Тым самым можа скарыстацца працадаўца, і рабочы не атрымае гарантаванай яму сумы выплат.

Сайт райвыканкама не адзіны сайт, дзе мастаўлянам прапануецца праца. Ёсць і такі — «Работа: Мосты Гродненской обл.». Там шмат падраздзелаў. І ў кожным з іх ёсць прапанова працы не толькі па вышэйзгаданых тарыфах у Мастах, але і ў Расіі, дзе сума заробку не абмяркоўваецца.
Вельмі цікавае запрашэнне на працу чытаем у падраздзеле «Работа. Высокая. Мосты». Мастоўскі «Еўраапт» запрашае на працу прадаўца па выкладцы тавару, праверцы яго тэрміну годнасці і кансультацыі пакупнікоў. Патрабаванні важкія: гандлёвая адукацыя, уважлівасць, высокі ўзровень арганізаванасці, чэснасць… А яшчэ вельмі істотнае патрабаванне: жаданне працаваць і зарабляць. Пры выкананні ўсіх гэтых патрабаванняў прадавец можа атрымаць за сваю працу заробак у межах ад 420 да 510 рублёў. Апошняя сума, як зразумела, будзе залежыць ад ласкі кіраўнікоў.

Наш канал в Telegram