Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пошта ў Востраве закрываецца?

16 февраля 2019 13:44
Поделиться:
Жыхары Вострава на сходзе ў мясцовым клубе, кастрычнік 2018 года

Жыхары Вострава на сходзе ў мясцовым клубе, кастрычнік 2018 года

Тут можна выпісаць газету, заплаціць за інтэрнэт, ваду, электрычнасць, зняць ці пакласці грошы на ашчадную кніжку, купіць прадукты харчавання і неабходныя тавары побыту ад гумовікаў да пластыкавых пакрышак і камер на ровар. А яшчэ — гэта другі пункт камунікацыі вяскоўцаў пасля крамы.

Аднак для паштовага аддзялення ў вёсцы Вострава на Слонімшчыне ўсё пералічанае вышэй хутка можа застацца ў мінулым. Пошту ў вёсцы плануюць закрыць з 1 сакавіка. Чаму так адбываецца, карэспандэнт «ГС» папрасіў патлумачыць начальніка Слонімскага раённага вузла паштовай сувязі Валерыя Савіцкага.

— Там ужо няма каго абслугоўваць. Я апошнім часам часта сам ездзіў у Вострава і назіраў, што ў звычайны дзень да полудня паштовае аддзяленне наведваюць адзін-два-тры чалавекі. У дзень выдачы пенсіі неяк прыйшлі сем чалавек. Мы не можам пры такой колькасці людзей трымаць там аддзяленне сувязі. Будзем пераходзіць на абслугоўванне праз перасоўны паштовы пункт. Так цяпер працуе пошта ў маланаселеных вёсках па ўсёй Беларусі, — пракаментаваў сітуацыю Валерый Савіцкі.

— Значыць, з сакавіка пошту ў вёскі Вострава, у дзве Перавалокі, Смаўжы і Засімавічы, якія цяпер абслугоўвае мясцовае аддзяленне сувязі, будзе вазіць паштовая машына накшталт аўталаўкі?
— Так, будзе ездзіць у пэўны час па вёсках перасоўны пункт паштовай сувязі. Ніхто не застанецца без абслугоўвання. Будзем вазіць пенсіі па графіку, як і вазілі. Аддзяленне ў Востраве цяпер абслуговае крыху больш за 70 пенсіянераў. Таксама будзе прымацца плата за камунальныя паслугі, заказы на неабходны тавары па тэлефоне, падпіску будзем афармляць на месцах. Усе тыя ж паслугі, якія былі, будуць выконвацца, проста пошта стане мабільнай, — запэўніў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам «ГС» начальнік Слонімскага раённага вузла паштовай сувязі.
Яшчэ Валерый Савіцкі зазначыў, што цяперашні начальнік аддзялення паштовай сувязі ў Востраве Ірына Яўхута ўзначаліць паштовае аддзяленне ў Міжэвічах, бо цяперашні начальнік там сыходзіць на пенсію, а ў Востраве будзе праведзены сход, на якім людзям растлумачаць, як яны будуць атрымліваць паштовыя паслугі пасля закрыцця мясцовага аддзялення сувязі.
Тым часам, як стала вядома аўтару гэтых радкоў, жыхары Вострава падрыхтавалі ліст у Слонімскі райвыканкам і збіраюць пад ім подпісы вяскоўцаў, якія абслугоўваюцца на пошце ў Востраве, з патрабаваннем захаваць, не зачыняць паштовае аддзяленне сувязі.
«Улічваючы, што сам Народ Рэспублікі з`яўляецца носьбітам улады і яго інтарэсы для любой улады з`яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю, у адпаведнасці з нормамі артыкулаў 1-3, 34, 40 Канстытуцыі Беларусі, просім:

 1. Прыняць меры па недапушчэнні перарыву ў працы пошты і ўзнавіць яе функцыянаванне, калі на момант разгляду нашага звароту пошта перапыніць сваю работу.
2. Просім арганізаваць сустрэчу з намі з мэтай абмеркавання дадзенага пытання, у адпаведнасці з патрабаваннямі закона аб звароце грамадзян.
3. Паведаміць своечасова, а менавіта ўсім падпісантам за тры дні да запланаванай даты, аб месцы і часе сустрэчы для сходу ўсіх падпісантаў па вышэйвыказаным пытанні…» — гаворыцца, між іншага, у лісце вяскоўцаў да раённай улады.
Як будуць далей разгортвацца падзеі з паштовым абслугоўваннем жыхароў аграгарадка Вострава і суседніх вёсак, пакажа час, а мы пра тое напішам.

Наш канал в Telegram