Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3985
USD 2.1138
RUB(100) 3.2705
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Ведаць свае правы неабходна, а навучыцца іх адстойваць ніколі не позна

17 февраля 2019 14:00
274
Поделиться:

Размова пра правы спажыўцоў у Слоніме

Пра гэта 10 лютага ў Слоніме на семінары для грамадскіх актывістаў распавядаў намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб`яднання «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» Васіль Валасюк.

— У сучаснага беларуса на стале павінны ляжаць тры кнігі: Канстытуцыя, Біблія і «Закон аб абароне правоў спажыўцоў», — пачаў свой аповед Васіль Міхайлавіч. — За мінулы год у судах Беларусі было разгледжана дзве тысячы спраў па абароне правоў спажыўцоў. На сённяшні дзень наша РГА «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» — гэта адзіная грамадская арганізацыя, якая мае права прадстаўляць у судзе інтарэсы пацярпелага боку ў справах па абароне правоў спажыўцоў. Для гэтага нашы спецыялісты праходзяць спецыяльную атэстацыю ў Мінюсце, здаюць экзамен на 500 пытанняў і атрымліваюць спецыяльнае пасведчанне.
Васіль Валасюк у сваім расказе пра дзейнасць таварыства адзначыў, што калі чалавек звяртаецца да іх па дапамогу, то яго справу спецыяліст вядзе ў дасудовым парадку, і часта гэтага бывае дастаткова, каб канфлікт паміж спажыўцом і крамай ці арганізацыяй быў вырашаны без звароту ў суд. Паводле Валасюка, такі вынік найлепшы для ўсіх. Бо калі справа вырашаецца ў судзе на карысць таго ж спажыўца, то судовае рашэнне часта зусім не спяшаюць выконваць судовыя выканаўцы.

Што патрэбна рабіць, калі ўзнік канфлікт?
— Першае, што абавязкова патрэбна зрабіць, калі ў вас узнікла канфліктная сітуацыя з прадаўцом ці вытворцам нейкіх паслуг, патрабаваць кнігу заўваг і прапаноў (яна даецца па першым патрабаванні), апісаць там сітуацыю, патрабаваць прыцягнуць вінаватых да адказнасці і даць вам пра тое пісьмовы адказ. Любая арганізацыя — крама гэта, райвыканкам, міліцыя ці пракуратура — будуць вымушаны рэагаваць на ваш запіс у кнізе заўваг і прапаноў і прышлюць вам адказ. Калі ж у вас ёсць нейкія маёмасныя прэтэнзіі да таго, хто аказаў вам дрэнную паслугу ці прадаў, напрыклад, няякасны тавар, то тут вы пішаце адказчыку сваю прэтэнзію. У прэтэнзіі патрабуеце, напрыклад, вярнуць вам грошы за няякасны тавар, пакараць вінаватага, кампенсаваць маральную шкоду і іншае. У канцы просіце даць вам адказ цягам тыдня. Прэтэнзія пасылаецца па пошце абавязкова заказным лістом з паведамленнем. І калі ўсё правільна і пісьменна напісана, канфлікт звычайна вырашаецца ў дасудовым парадку, — адказваў на пытанні прысутных Васіль Міхайлавіч і распавядаў гісторыі са сваёй практыкі, калі даводзілася дапамагаць пісаць прэтэнзіі спажыўцам няякасных паслуг.
У сітуацыі, калі вам адмовіліся даць кнігу заўваг і прапаноў, напішыце пра гэта ў заяве на імя начальніка мясцовага падатковага органа — парушальнік закона будзе пакараны немалым штрафам, нават калі гэта будзе, напрыклад, аддзел райвыканкама, адзначыў Васіль Валасюк.

Пра «Табакеркі» і няякасны танометр
Прагучала ў той дзень пытанне, ці можна звярнуцца ў Слонімскі райвыканкам з прэтэнзіяй аб ліквідацыі кіёскаў па продажы тытуню «Табакерка», якія ставяць на самых людных прыпынках гарадскога транспарту.
— Каб закрыць законным чынам гэтыя «Табакеркі», заяўляецца прэтэнзія ад нявызначанага кола асобаў з патрабаваннем ліквідацыі гэтых шапікаў. Прэтэнзію з абгрунтаваннем шкоднасці такога гандлю каля школаў і ў месцах масавага знаходжання людзей дасылаеце на імя старшыні райвыканкама (бо гэта мясцовая ўлада дае дазвол на такі гандаль) і чакаеце афіцыйнага адказу. Калі адказ не задаволіць, тады можна звяртацца ў суд, — адказаў на актуальнае для слонімцаў пытанне Васіль Валасюк.
Карэспандэнт «ГС» спытаў, што канкрэтна павінна зрабіць слонімская пенсіянерка Любоў Барташэвіч, якой у аптэцы №5 у Слоніме прадалі ў 2017 годзе няякасны танометр і не хочуць вяртаць грошы.
— Жанчына павінна напісаць заяву ў аптэку, дзе набыла танометр: «Я адмаўляюся ад рамонту танометра. Вярніце мне грошы згодна з артыкулам 20 «Закона аб абароне правоў спажыўцоў», — быў адказ.
Напрыканцы сустрэчы намеснік старшыні РГА «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» пакінуў нумар тэлефона гарачай лініі 8 (029)-562-41-72 таварыства, па якім слонімцы могуць звяртацца па кансультацыю, калі парушаюцца іх правы спажыўцоў.

Читайте также
Обратите внимание