
Так, у сярэдняй школе №8 (філіял гарадской бібліятэкі №4) 18 лютага, у панядзелак, у 14.00 пройдзе гістарычнае паведамленне пад назвай «Родная мова — крыніца празрыстая».
У сераду, 20 лютага, у бібліятэцы ім. Я. Коласа адбудзецца гадзіна беларусазнаўства пад назвай «Душа беларуса адзавецца на роднае слова». Пачатак у 14.00.
У чацвер, 21 лютага, пройдуць тры мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. У сярэдняй школе №5 (філіял «Дзіцячай раённай бібліятэкі») пакажуць літаратурны подыум «Мова наша напеўная. Беларусы спеўныя!». Пачатак у 14.00.
У гэты ж дзень у 15.00 у бібліятэцы аграгарадка Партызанаўка пройдуць чытанні «Сэрцам роднага слова краніся». А ў Дзеравянчыцкай сельскай бібліятэцы у Дзень роднай мовы будуць чытаць вершы. Мерапрыемства пад назвай «Слова роднае гучаць» пачнецца ў 16.00