Наверх
EUR 2.2759
USD 2.0524
RUB(100) 3.0842
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

20 февраля 2019 9:10
565
Поделиться:

Рабочыя

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.
швеи,ножницы,кройка и шитье

Слонімскія майстрыхі

Першай на здымак слонімскіх майстрых, надрукаваны ў №7 «Аддушыны» ад 13 лютага, зноў адгукнулася наша чытачка Ніна Капітанчык.

— Пасярод здымка на першым плане стаіць прыгажуня Лілія Лакуця. Здымак зроблены ў закройным цэху фабрыкі «Пух-пяро». Я калісьці працавала на гэтай фабрыцы ў швейным цэху. Лілю Лакуця ўсе ведалі на фабрыцы, — расказала Ніна Леанідаўна.

Яшчэ адна былая работніца фабрыкі, Марыя Сончык, пазнала на здымку сябе і сваіх колішніх каляжанак.

— Я тут стаю крайняя справа ў першым радзе. А пасярод здымка на першым плане — Лілія Лакуця, крайняя злева — Яніна Іссар. У другім радзе злева направа стаяць Зінаіда Талерчык, Ніна Буйкевіч, Ніна Ткач. У трэцім радзе пазнаю толькі крайнюю злева жанчыну — гэта Любоў Жодзік, — распавяла Марыя Якімаўна.
Яшчэ адна наша чытачка, Людміла Сухадольская, адгукнулася на фотаздымак сцэны са спектакля слонімскага народнага тэатра, надрукаваны ў №6 «Аддушыны» 6 лютага.

— Другая жанчына, мне здаецца, гэта Кацярына Фёдараўна Палішчук, мама маёй аднакласніцы і Міхаіла Палішчука, які працуе ў музычнай школе. І гэта дачка Фёдара Міхайлавіча Сінічкіна. У 60-70-я гады яна іграла ў тэатры, — напісала Людміла ў УК.

Усе, хто адгукнуўся на фотаздымкі, атрымаюць квіткі на бліжэйшы спектакль для дарослых Слонімскага драмтэтара.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание