Наверх
EUR 2.3316
USD 2.0854
RUB(100) 3.2282
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На вуліцу Падгорную асфальт не дайшоў, а па Прырэчнай вуліцы ездзяць БМП

21 февраля 2019 11:10
1148
Поделиться:

На Падгорнай вуліцы ў Слоніме, люты 2019

Вуліца Падгорная ў слонімскім Альбярціне вызначаецца наяўнасцю глыбокіх ямінаў шмат гадоў. Асфальт сюды так і не дайшоў.
На здымку, дасланым нашым чытачом Раманам, бачна, як няпроста даводзіцца перамяшчацца мясцовым жыхаркам па Падгорнай вуліцы падчас лютаўскай адлігі.

лужа,плохая дорога,дед

У лужыне на Прырэчнай вуліцы, 14.02.2019

бмп,танк,дорога

На Прырэчнай вуліцы ў Слоніме, 14.02.2019

Здымкі Прырэчнай вуліцы ў Слоніме даслаў наш чытач і жыхар гэтай вуліцы Фёдар Петухоў.
«Вуліца Прырэчная ў Слоніме 14 лютага 2019 года. Конкурс, кажаце? Выбірайце самі», — напісаў спадар Петухоў у суправаджэнні да здымкаў.
У гэтым выпадку мы робім выключэнне і публікуем два з чатырох дасланых чытачом здымкаў, бо тут сапраўды ёсць што паказаць.

Паважаныя чытачы, дасылайце вашы фотаздымкі з паметкай «Горшая зімовая дарога ў Слоніме» на электронную пошту gazslon@gmail.com ці на рэдакцыйны вайбер 8 (029) 133-04-21.

Здымкі павінны быць зробленыя ад пачатку 2019 года да 28 лютага. Яны будуць надрукаваны ў газеце і змешчаны на нашым сайце gs.by, а таксама ў сацыяльных сетках.
Вынікі конкурсу падвядзем у першы тыдзень сакавіка шляхам электроннага галасавання. Аўтары трох здымкаў, якія набяруць найбольш галасоў, атрымаюць ад рэдакцыі памятныя прызы.
Ад аднаго аўтара ў конкурсе ўдзельнічае толькі адзін фотаздымак на выбар аўтара альбо рэдакцыі.

Фота чытачоў

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание