Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.4695
USD 3.8534
RUB(100) 2.935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

«Нарасхват» ліквідуецца

21 февраля 2019 12:41
Поделиться:
вывеска,магази

Шыльда яшчэ вісіць

Некалькі гадоў таму назад па вуліцы Лермантава ў Мастах непадалёку ад будынка райвыканкама паўстала крама таннага адзення для ўсёй сям`і.

Яна мела назву «Азамат», паколькі яе ўладальнікам быў выхадзец з Сярэдняй Азіі. Крама займела папулярнасць у мастаўлян, і бізнес ішоў паспяхова. Нечакана два гады таму назад па невысветленых абставінах крама зачынілася, але праз месяц зноў распачала працу. Чуткі пра здарэнне былі розныя, у большасці казалі пра так званы «наезд». Праз некаторы час у краме змяніўся ўладальнік, і яна стала называцца «Нарасхват».

объявление

Абвестка аб ліквідацыі

Амаль штотыдзень у пад`ездах дамоў вывешваліся абвесткі аб паступленні новага тавару. Апошняя абвестка сведчыла, што з 7 па 12 лютага тут адбудзецца распродаж тавару са зніжкай на 30%. Пасля гэтага на дзвярах крамы з`явілася абвестка аб яе ліквідацыі. Літаральна ў панядзелак давялося пабачыць пажылую кабету, якая прыйшла сюды па пакупкі. Чытаючы аб`яву, яна шчыра, ад душы вымавіла: «Дзе мне цяпер адзенне купляць. Усё ўтрыдорага».
Па пярэдніх звестках, фірма пераносіць свой прыбытковы гандаль з Мастоў у Маладзечна. Што стала таму прычынай — невядома.

Наш канал в Telegram