Наверх
Слоним
небольшой дождь
4 °C
Зельва
небольшой дождь
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
4 °C
Мосты
небольшой дождь
4 °C
Дятлово
небольшой дождь
4 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.832
USD 2.5893
RUB(100) 3.3201
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На хуткім у сталіцу — хутка ды з прыгодамі

22 февраля 2019 11:21
Поделиться:
поезд,вокзал,жд,вагон

Новы цягнік

У снежні мінулага года распачаў рэйсы хуткі дызель-цягнік Гродна — Мінск —Гродна, які на гадзіну часу скарачае паездку, у тым ліку і з Мастоў. Ён спыняецца на станцыях Масты, Ліда, Мададзечна.

Папярэдне работнікі аддзялення Баранавіцкай чыгункі правялі працу па ўладкаванні каляі на трасе Гродна —Масты — Ліда. Цягнік выраблены ў Польшчы. Мае тры вагоны. Умяшчае дзесьці з паўтысячы пасажыраў. Утульны. Кожны вагон мае два ярусы, складаецца з двух салонаў. Паўсюдна маніторы, дзе высвечваюцца звесткі пра Беларускую чыгунку, і болей нічога.

Вось толькі не ўсе пасажыры на дадзены момант могуць з тым цягніком абыходзіцца на «ты». У такой сітуацыі апынуўся і я. Напярэдадні новага года выпала ехаць да сталіцы. Купіў квіток, які ўдвая даражэйшы за звычайны. Кошт праезду кампенсаваў час праезду. Прыгоды мае пачаліся з моманту прыходу цягніка. На пероне станцыі Масты пасажыраў было не шмат. Стаю і дзіўлюся – дзверы вагона не адчыняюцца. Не ведаю, што рабіць. Тут падбягае жанчына з двума дзеткамі і цісне на кнопку з зялёным святлом. Дзверы адчыняюцца. Заходжу. Абстаноўка незнаёмая, але разлічана на абазнанага чалавека. Дзе маё месца? Стаю чакаю правадніка. Яна тут у вагоне і высвятляе адносіны з кабетай, што паспрыяла мне пасадкаю. Урэшце становіцца вядома, што жанчына села не ў той цягнік. Яе цягнік адыходзіць са станцыі Масты пазней на дзесяць хвілін. Недарэчных падарожных праваднічка пасадзіла на прыстасаваныя крэслы, прызначаныя для пасажыраў, што чакаюць чаргу ў прыбіральню ці проста захацелі пасядзець больш вольна. Мастаўлянка сышла ў Лідзе, каб перасесці на свой цягнік. Мне папярэдне паказалі маё месца.

поезд,вагон,вокзал,перон

Наступная паездка прынесла яшчэ большыя ўражанні ад недасведчаных беларускіх пасажыраў. Другі прыпынак цягніка — станцыя Ліда. Малады мужчына дапамагае кабеце з дзіцячай каляскай зайсці ў вагон, падняцца на другі ярус. Чалавек выходзіць з вагона. Дзверы перад ім зачыняюцца. Ён у недаўменнасці. Праваднічка, якая знаходзілася побач, патлумачыла, што ўсё залежыць ад начальніка цягніка, ды сказала, што стаянка на ўсіх прыпынках адна хвіліна, незалежна ад колькасці пасажыраў, якія заходзяць ці выхо­дзяць. Яна паспачувала чалавеку. Ён напачатку разгубіўся, але некуды патэлефанаваў і супакоіўся. Неўзабаве прыйшоў начальнік цягніка (магчыма, гэтая пасада мае іншую назву), паразмаўляў з закладнікам паездкі. Пасля таго яму на рукі была выдадзена паперка, што ён мае права ехаць да Мінска і тым жа транспартам вяртацца ў Ліду. Пры выхадзе з вагона закладнік раскладу аднахвілінных прыпынкаў з вялікім задавальненнем прамовіў: «Бывае рэдка шанец з`ездзіць у сталіцу і назад за так. Хіба я першы!»

І вось у апошнюю нядзелю я пабачыў такі эпізод. Люксавы хуткі цягнік з Гродна прыбывае на станцыю Мінск. Як заўжды, пасажыры загадзя імкнуць на выхад. Першай у той чарзе дзяўчынка. Цягнік спыніўся. Яна стаіць і чакае, калі дзверы адчыняцца. Яны зачыненыя. Яна не ведае, што трэба ціснуць на «зялёную» кнопку, каб тыя дзверы адчыніліся. Натоўп раве і вымаўляе нядобрыя словы пра дзяўчо. Адзін з пасажыраў цісне тую кнопку, і ўсе выходзяць.

Тут узнікае пытанне. Чыя ў тых эпізодах віна: БЧ, што не прадставіла неабходнай інфармацыі пасажырам новага віду перавозак, бяздзейнасць правадніка ці недасведчанасць пасажыраў у новых тэхналогіях цывілізацыі?

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание