Наверх
Слоним
небольшая облачность
10 °C
Зельва
небольшая облачность
10 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
переменная облачность
10 °C
Дятлово
переменная облачность
10 °C
Барановичи
небольшая облачность
10 °C
EUR 2.7572
USD 2.444
RUB(100) 3.3882
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

STOP прапагандзе палення ў Слоніме!

25 февраля 2019 12:11
Поделиться:
На прыпынку "Спадарожнік" у Слоніме

На прыпынку "Спадарожнік" у Слоніме

"Спыніце масавую прапаганду палення ў Слоніме, прыбярыце тытунёвыя кіёскі "Табакерка" і "Табак" — пад такім зваротам да ўладаў падпісаліся больш як 250 жыхароў Слоніма.
аўтобусны прыпынак, "Табакерка"

На прыпынку на Шасэйнай вуліцы

У пятніцу, 22 лютага, слонімскі грамадскі актывіст Алесь Масюк адаслаў гэты зварот слонімцаў у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, Гродзенскі аблвыканкам, Слонімскія райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў.

«Гандлёвыя аб`екты «Табакерка» ўстанаўліваюць на прыпынках грамадскага транспарту, паблізу школ, дзіцячых садоў, установаў гандлю і аховы здароўя… Падобная практыка рэалізацыі тытунёвай прадукцыі дыскрэдытуе ідэю здаровага ладу жыцця… Зводзіць на нішто правядзенне ва ўстановах адукацыі прафілактычных мерапрыемстваў і акцый супраць палення. А таксама цалкам супярэчыць дзяржаўнай праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады», — напісалі сярод іншага ў сваім звароце да ўладаў слонімцы.

"Табакерка" на Энцы ў Слоніме

«Табакерка» на Энцы ў Слоніме

«Патрабуем прыбраць з тэрыторыі горада Слоніма тытунёвыя кіёскі «Табакерка» і «Табак», — пішуць напрыканцы свайго звароту да ўладаў жыхары горада.

Паводле Алеся Масюка, у Слоніме ўжо ўсталявалі больш за 10 шапікаў для продажу тытунёвай прадукцыі і ідзе набор прадаўцоў у гэтыя гандлёвыя кропкі.

— Звярнуцца да ўладаў з гэтым зваротам было ініцыятывай сяброў грамадскага аб`яднання «МІНОЛС», у тым ліку і мяне. Але подпісы збіралі не толькі сябры ГА «МІНОЛС», але і іншыя неабыякавыя да гэтай праблемы слонімцы. Хачу адзначыць, што жыхары горада ахвотна ставілі подпісы пад гэтым зваротам. Недзе 95% тых, да каго звярталіся актывісты, паставілі свае подпісы пад зваротам. Падпісваліся і тыя, хто сам паліць тытунь. Людзі разумеюць, што такое масавае размяшчэнне ў людных месцах горада шапікаў з тытунём найперш будзе правакаваць да палення моладзь. Таму так ахвотна падпісваліся. Лісты я накіраваў адрасатам. Цяпер пачакаем, што адкажуць улады, — адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» Алесь Масюк.

Зварот слонімцаў да ўладаў

Зварот слонімцаў да ўладаў

— Мяне непакоіць, што дэпутаты райсавета маўчаць, ніяк не выказваюць свае адносіны да гэтых «Табакерак», хоць у раённым Савеце дэпутатаў ёсць адмысловая камісія, якая займаецца пытаннямі аховы здароўя. Дэпутаты-педагогі маўчаць, дэпутаты-медыкі маўчаць, усе маўчаць, — дадаў напрыканцы размовы грамадскі актывіст.

Варта нагадаць, што раней грамадскія актывісты падрыхтавалі электронную петыцыю з такімі ж патрабаваннямі, якую падпісалі 312 чалавек.

Фота з архіва Алеся МАСЮКА

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание