
Фота mediakritika.by
Пра што ж можна пачытаць у свежым нумары «ГС», які пабачыць свет 27 лютага?
√ У Слоніме па дарозе ў школу згубілася дзяўчынка. Ужо праз 15 хвілін яе, заплаканую, знайшлі на аўтобусным прыпынку службоўцы з Дэпартамента аховы.
√ «Мы хочам жыць як людзі!» — кажуць вяскоўцы, адстойваючы сваё права мець у вёсцы хаця б пошту.
√ Ці дастаткова ў нашым горадзе зялёных насаджэнняў, разважаюць жыхары ў вулічным апытанні.
√ Ці застанецца пасля святкавання Дня пісьменства ў Слоніме нешта такое, што прыцягвала б сюды турыстаў магнітам? Ці выдзеленыя грошы, а гэта ні многа ні мала 10 мільёнаў 775 тысяч рублёў, будуць патрачаны на новы асфальт і фарбоўку фасадаў?
√ Лёгкаатлетка Паліна Семяняка, якая вучыцца ў школе алімпійскага рэзерву ў Гродне, лічыць, што родны горад даў ёй добры старт у будучыню. Але ці звяжа свой далейшы лёс спартсменка са Слонімам?
√ У Альбярціне 23 лютага рыбакі спаборнічалі, хто вылавіць больш рыбы. Хто з удзельнікаў перамог?
√ Слонімскія дзеці вельмі таленавітыя. У гэтым нумары мы раскажам пра некаторых з іх. А менавіта пра Крысціну Калбаску і Фёдара Цітовіча, Маргарыту Карпенку, Веру Баль і многіх іншых.
√ Слонімскі пісьменнік Аляксей Якімовіч зноў разважае пра мову, адносіны да яе нашых людзей.
√ У нашых конкурсах вы можаце выйграць купоны на піцу і стрыжку.