Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
небольшая облачность
-1 °C
Мосты
небольшая облачность
-0 °C
Дятлово
небольшая облачность
-0 °C
Барановичи
переменная облачность
0 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

27 февраля 2019 9:05
Поделиться:
женщины,косынка,нити

Слонімскія працаўніцы

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.
мужчины,кепка

Рабочыя

На фотаздымак рабочых, надрукаваны ў №8 «Аддушыны» за 20 лютага, першым адгукнуўся ў «Аднакласніках» Алег Эдэр.

— Справа мой бацька Эдэр Анатоль Сцяпанавіч (1928-2016). Усё жыццё ён пражыў на Віленскай вуліцы і працяглы час, да самай пенсіі, працаваў памочнікам майстра на фабрыцы «Тэкстыльшчык», — напісаў у паведамленні да здымка спадар Эдэр-малодшы.

Анатоля Эдэра таксама пазнала яго ўнучка Ірына Ініцкая. Да расказу свайго дзядзькі Алега Ірына Іванаўна дадала па тэлефоне, што дзядуля выгадаваў траіх дзяцей і дачакаўся чатырох унукаў. Ён 22 гады адпрацаваў на «Тэкстыльшчыку», сам пабудаваў хату на Віленскай вуліцы ў Слоніме, дзе і пражыў усё жыццё.
Другога героя гэтага фотаздымка пазнала яго дачка Наталля Яфімік, якая патэлефанавала ў рэдакцыю.

— Першы на здымку малады мужчына — мой бацька Дуброўка Віктар Дзмітрыевіч. Нейкі час ён працаваў на «Тэкстыльшчыку». На жаль, яго даўно ўжо няма сярод жывых. Бацька памёр у 2007 годзе ва ўзросце 53 гадоў, — расказала Наталля Віктараўна.

У рэдакцыю на мінулым тыдні патэлефанавала Наталля Падгарадзецкая, якая пазнала мужчыну на здымку артыстаў Слонімскага народнага тэатра ў шостым нумары «Аддушыны».

— На пярэднім плане здымка я пазнала Будзілава Аркадзя Васільевіча. Ён іграў там адну з галоўных роляў, але як называўся спектакль, я не помню, — расказала па тэлефоне Наталля Мечыславаўна.

Яшчэ адна наша чытачка, Раіса Фідрык, на мінулым тыдні адгукнулася на здымак майстрых фабрыкі «Пух-пяро» з сёмага нумара «Аддушыны».

— Я пазнала ў цэнтры на здымку з тканінай у руках Еву Пятроўну Ражкову, якую раней ніхто не назваў. Побач з ёй стаіць Ніна Ткач. У трэцім радзе злева я таксама пазнала Любоў Жодзік, — распавяла Раіса Іванаўна.

Усе нашы чытачы, хто пазнаў сябе, сваіх блізкіх ці знаёмых на названых фотаздымках, атрымаюць запрашальныя квіткі на спектакль Слонімскага драмтэатра «Вяселле дазваляецца», які пакажуць у нядзелю, 3 сакавіка. Пачатак у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание