Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.0138
USD 2.5708
RUB(100) 3.2999
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На жыццёвых скрыжаваннях: Пад капой

3 марта 2019 14:54
Поделиться:
грабли,сено,парочка

Малюнак Яўгена Іванова

Віцька Коўш прыцёгся з калгаснай майстэрні на зыходзе цёплага чэрвеньскага дня. Мог бы і раней, але сябрук Макар Відэлец купіў бутэльку віна, і яны выпілі за гаражамі. Жонкі Анфісы дома не было. Не было і вячэры. У халадзільніку ляжала худая кілька і кавалачак засохлага сыру, у бутэльцы віднелася крыху малака. Ён выпіў малако з акрайцам чэрствага батона і выйшаў на ганак. Вочы калолі тры ягоныя капы сена, што стаялі за выганам. Даўно стаялі, сена ажно парыжэла. За п`янкамі ўсё не было часу прыбраць. Адна капа была большая, а дзве меншыя.

— Магла б і ў посцілцы перанасіць, разява, але ўсё на мяне спадзяецца, — паціху лаяўся на жонку. — Выседзіцца за дзень у сваім магазіне, ні халеры ні рабіўшы. А я што, разарвуся?

Ад чаго разарвецца, патлумачыць не змог бы, бо і на рабоце асабліва не ўпіраўся, і дома, так бы мовіць, за халодную ваду не браўся.

— Ужо і есці не варыць! Панеслася недзе, каб яна не вярнулася!

Узяў у павеці старую посцілку і пайшоў да коп. Лысы, худы як цэп, цягнуўся нага за нагу.

«Пачну з большай, — вырашыў. — Дажджу даўно не было, то сена сухое як порах».

Толькі хацеў узяць бярэмя, як раптам ля капы заўважыў бліскучыя мужчынскія туфлі. Сеў, скінуў свае старыя красоўкі і наважыўся памераць.

— Малыя… — прамовіў з горыччу. — А туфелькі вельмі ладныя. Нейкая ж разява пакінула… Трэба суседу Казіку Лапухоўскаму сказаць, у яго нага меншая. Але задарма не аддам, няхай хоць пару бутэлек віна яго Адэля зафундуе.

З-за кустоў алешніку, што раслі непадалёку, на дарозе паказалася суседка. Яна вяла з пашы казу.

грабли,сено,парочка

Малюнак Яўгена Іванова

— Адэля, Адэля, хадзі сюды! Во якія дабротныя, амаль навюткія туфлі я знайшоў. Купі для свайго Казіка.

Каза ўпіралася, і кабета валаклася памалу. Віцька, чакаючы, абапёрся спінай на капу. У ёй нешта заварушылася.

— Мышы, каб вы павыдыхалі! Нідзе ад вас паратунку няма, ні дома, ні ў полі.

Хацеў закурыць, але ўспомніў, што сена можа загарэцца. Паклаў пачак з цыгарэтамі назад у кішэню сарочкі.

— Якімі ты тут туфлямі гандлюеш, сусед? — Адэля наматала на руку вяроўку, бо каза кіравала недзе ўбок.

— Во, глядзі, навюткія!

— А дзе ты іх узяў?

— Во тут, пад капой! Прыйшоў сена забраць, а яны і ля­жаць…

Адэля стала чырвоная як вячэрняя зара.

— Дай бліжэй зірнуць, — узяла ў рукі туфель, паглядзела на падэшву. — Новыя. А вунь непадалёку жаночыя басаножкі валяюцца…

— Праўда…

— Акурат такія, як у тваёй Анфісы.

— Якога чорта яна прыйшла сюды разувацца?

У капе пачалася нейкая валтузня.

— Мышы, — Віцька стукнуў рукой па сене.

— Ага. Давай капу раскідаем ды разгонім, — мовіла Адэля, і па яе твары распаўзлася нядобрая ўсмешка.

— Ну канешне, сена раскі­даць надумалася! А як дождж? Потым валэндайся з ім, сушы.

— Пасушыш! — Адэля ўзялася раскідаць пахучае як чай сена. Не паспела ўзяць другое бярэма, як капа заварушылася і з яе высунулася рыжая галава Казіка. Ён вылез, абтрасаючы з адзення сухія травінкі. За ім на белы свет з`явілася Анфіса.

— Ну што, Каўшыха, хадзі сюды, буду выпрамляць тваю завіўку! — злосна мовіла Адэля. — А я думаю, чаго гэта яна да нас панадзілася? То хлеба ёй пазыч, то цукру. Сама ў магазіне працуе, а жыве на пазычках.
Адэля, адвязаўшы ад казы повад, накруціла яго на руку і кінулася да суперніцы. Тая пабегла да другой капы, потым да трэцяй.

— Ты ж мяне не дагоніш, цабэрак клышаногі! Таўсцейшая ў два разы.

— Чулі, людзі?! Майго мужыка завалакла ў капу ды яшчэ абзываецца! — злосць і крыўда прыдалі Адэлі спрыту, і яна такі сперазала суперніцы вяроўкай па плячах, паваліла долу.

Яны спачатку біліся, потым плакалі, седзячы ля развернутай капы.

Мужчыны адышліся далей ад сена, закурылі.

— Сволач ты ўсё-такі, — спакойна мовіў Віцька. — Я ведаю, бабы — яны такія, толькі пакліч… Але ж каб па суседстве…

— Чорт паблытаў! Неяк само сабой выйшла…

— Першы раз?

— Першы і апошні. Клянуся!

— Шукай дзе далей, бо нават воўк там, дзе жыве, цялят не крадзе.

— Ведаю… А давай вып`ем? Няхай гэтыя дурніцы разбіраюцца, а мы пойдзем да мяне. Каньяку вып`ем, не абы-чаго.

— О, каньяк — гэта добра! Я каньяк люблю.

Мужчыны накіраваліся да вёскі.

— Казу злаві і завядзі дадому! — крыкнула Адэля Казіку, падымаючы на карачках сваю раздабрэлую фігуру. Кінула яму вяроўку.

— Я табе гэтага век не дарую! — прыгразіла Анфісе. — І каб заўтра ж аддала пяцьдзясят рублёў, што брала на басаножкі! Я пазычыла, а яна ў гэтых басаножках майго мужыка ў капу завалакла! Ну ці не паскудства?!

— Я і без басаножак завалакла б, — Анфіса падняла свой абутак і пайшла ўслед за мужчынамі.

— Вярніся і забяры туфлі, я на іх нават глядзець не магу! — Адэля ўзяла і кінула мужу.

— Пайшлі, бабы, піць міравую! — запрасіў Казік.

— Каб ты смалы напіўся, пустадомак! Усё як з гусі вада… Во дзе чортава семя…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание