
Юлія Вараб'ёва
У сям`і Вараб`ёвых, якая жыве ў вёсцы Сурынка Слонімскага раёна, выхоўваецца шасцёра дзетак.
Старэйшы, Мікіта, якому 15 гадоў, ходзіць у восьмы клас.
Пяцікласніцы Валерыі 11 гадоў. Дзяўчынка займаецца яшчэ і ў музычнай школе па класе акардэона.
Чацвёртакласніца Марыя, ёй 9 гадоў, таксама, як і старэйшая сястра, наведвае музычную школу, але выбрала фартэпіяна.

Марыя і Валерыя
Міхаіл, якому споўнілася 7 гадоў, выпускнік у дзіцячым садку. У садок ходзіць і 2,8-гадовы Валерык.

Мікіта

Валерык

Андрэйка і Міша

Сяргей сустракае Юлію з Андрэйкам з раддома
А самаму малодшаму Вараб`ёву — Андрэйку — толькі сем месяцаў. Мама цяпер даглядае маленькага — знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Да гэтага Юлія працавала аператарам машыннага даення ў гаспадарцы імя Суворава. Там жа працуе і Сяргей Вараб`ёў, муж і бацька. Цяпер ён выконвае абавязкі інжынера-электрыка.
Шматдзетная маці прызнаецца, што дзеці складаюць сэнс яе жыцця.
— Я буду шчаслівай, калі яны вырастуць дастойнымі людзьмі, а мы дзеля гэтага пастараемся прыкласці ўсе сілы і намаганні, — заўважае Юлія.