Наверх
EUR 2.3142
USD 2.0759
RUB(100) 3.2154
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

6 марта 2019 9:06
556
Поделиться:

У дзіцячай музычнай школе

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.
женщины,косынка

Слонімскія працаўніцы

На фотаздымак слонімскіх працаўніц, надрукаваны ў №9 «Аддушыны» 27 лютага, першай адгукнулася наша чытачка Лілія Кучарава.
— Злева на здымку стаіць Марыя Талерчык. Яе дачка Людміла — мая сяброўка. Цётка Марыя мае таксама ўнукаў і праўнукаў. Яна ўсё жыццё адпрацавала на «Тэкстыльшчыку». Жыве на Рэзках, — расказала Лілія Іванаўна па тэлефоне.

Наступнай, хто пазнаў на здымку Марыю Антонаўну Талерчык, была яе братавая і цёзка Марыя Уладзіміраўна Талерчык. Марыя Уладзіміраўна пазнала таксама на здымку крайнюю справа жанчыну, сяброўку Марыі Антонаўны, Галіну Ламака.

Сваю маму Марыю Антонаўну Талерчык і яе сяброўку Галіну Ламака пазнала таксама дачка Марыі Антонаўны Людміла Уладзіміраўна Вянско.
Лілія Кучарава, Марыя Талерчык і Людміла Вянско атрымаюць запрашальныя квіткі на спектакль Слонімскага драмтэатра «Бяда ад пяшчотнага сэрца», які пакажуць у нядзелю, 10 сакавіка. Пачатак у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание