Наверх
EUR 2.3316
USD 2.0854
RUB(100) 3.2282
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія ўлады адказалі за «Табакеркі»

13 марта 2019 17:37
1350
Поделиться:

На прыпынку "Спадарожнік"

Грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк днямі атрымаў лісты з райвыканкама і Слонімскага райсавета дэпутатаў на патрабаванне слонімцаў прыбраць шапікі "Табак" і "Табакерка" з аўтобусных прыпынкаў і людных месцаў у горадзе.

Нагадаем, актывісты сабралі пад гэтымі лістамі агулам больш за 550 подпісаў слонімцаў.

Па сутнасці напісанага намеснікам старшыні райвыканкама Уладзіславам Гершгорыным і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Алегам Таргонскім у размове з карэспандэнтам «ГС» Алесь Масюк сказаў: «Гэта не адказ, а недарэчная адпіска мясцовых чыноўнікаў. Усё, што можна зразумець з «адказу», гэта тое, што ўладам напляваць на патрабаванні і меркаванні мясцовых жыхароў. Слонімцы патрабуюць прыбраць з тэрыторыі Слоніма шапікі «Табак» і «Табакерка», якіх аж 13 штук, а чыноўнікі на гэта ў сваім адказе тлумачаць, што табакерка не з`яўляецца найменнем віду тытунёвага вырабу… Што да чаго? Не зразумела».

Мы публікуем тут копіі адказаў заканадаўчай і выканаўчай улады Слонімшчыны. А за ўсім кручкатворствам у гэтых адказах зразумела хіба адно — тытунёвыя шапікі застануцца ў Слоніме стаяць там, дзе іх паставілі. Паставілі, натуральна, з ведама падпісантаў гэтых адказаў слонімцам.

Адказ з райвыканкама

Адказ з райвыканкама

Адказ з райсавета

Адказ з райсавета

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание