Наверх
EUR 2.281
USD 2.0566
RUB(100) 3.1056
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Найгоршай зімовай дарогай у Слоніме чытачы прызналі дарогу на вуліцы 1-й Сямігодкі

14 марта 2019 8:46
564
Поделиться:
Галасаваннем на старонцы «Газеты Слонімскай» у «Аднакласніках» чытачы падвялі вынік конкурсу «Найгоршая зімовая дарога ў Слоніме», які праходзіў у лютым 2019 года.

У рэдакцыю былі прысланы фотаздымкі, зробленыя на шасці зімовых вуліцах Слоніма. Паводле вынікаў конкурсу прызёрамі сталі тры аўтары здымкаў, якія набралі найбольшую колькасць чытацкіх галасоў.

машина,дом,лужа

На вуліцы 1 Сямігодкі на фота Юрыя

За фотаздымак Юрыя з вуліцы 1-й Сямігодкі прагаласавалі 18 чалавек і тым самым прынеслі яму першае месца ў конкурсе.

лужа,грязь,фура

На вуліцы Падгорнай на фота Рамана

Фотаздымак Рамана з Падгорнай вуліцы з 16 галасамі заняў другое месца ў конкурсе.

дорога,столб,лужа

На Заазёрнай вуліцы на фота Паўла Шклянко

Трэцяе прызавое месца дасталося здымку Паўла Шклянко з Азёрнай (памылкова названай Заазёрнай) вуліцы з 10 галасамі чытачоў.

Па 10 галасоў набралі аўтары здымкаў з Прырэчнай вуліцы і Спартыўнага завулка, і 8 галасоў было зафіксавана ў аўтара здымка з вуліцы Меліяратараў.

Мы дзякуем прызёрам і ўдзельнікам конкурсу, якія сваімі здымкамі паказалі, што ім не ўсё роўна, па якіх вуліцах мы ходзім і ездзім у нашым гора­дзе. Будзем спадзявацца, што тыя немалыя падаткі, якія ўсе мы плацім у бюджэт са сваіх заробкаў, усё ж дойдуць і на рамонт пералічаных тут вуліц Слоніма.
Тым часам Юрыя, Рамана і Паўла Шклянко чакаюць у рэдакцыі памятныя прызы.

Фота чытачоў

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание