Наверх
EUR 2.28
USD 2.0255
RUB(100) 3.215
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На Мастоўшчыне якасць вады павысяць больш чым за паўмільёна еўра

15 марта 2019 12:22
77
Поделиться:

Исполком, Мосты

З лютага гэтага года на Мастоўшчыне пачаў рэалізоўвацца праект па кіраванні воднымі рэсурсамі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Праект дапаможа палепшыць якасць вады ў сельскай мясцовасці і сістэму ачысткі сцёкавых водаў. Ён разлічаны на тры гады. Рэалізуе праект Мастоўскі райвыканкам і міжнародная арганізацыя «Экапартнёрства». Бюджэт праекта даволі значны і складае 645 398 еўра, з іх унёсак ЕС — 580 794 еўра.

Для рэалізацыі праекта будуць распрацаваны планы па бяспецы водазабеспячэння. Чатыром-шасці мясцовым ініцыятывам па паляпшэнні кіравання воднымі рэсурсамі можа быць выдзелена ад 40 да 60 тысяч еўра на іх рэалізацыю. Для паляпшэння ведаў жыхароў аб водазабеспячэнні будзе адкрыты інфармацыйны цэнтр і праведзена інфармацыйная кампанія.

І тут варта казаць пра чысціню вады. Напачатку звернемся да мастоўскіх калодзежаў. Толькі ў адным з іх — на вуліцы Лермантава побач з «Белтэлекомам» — карыстаюцца мясцовыя жыхары. На іншых можна пабачыць шыльды санэпідстанцыі, што карыстацца імі нельга. Тыя калодзежы не толькі засмечаныя, але ў іх крытычная доля нітратаў. Такая праблема з пітной вадой не толькі ў горадзе. У канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў вёсцы Левыя Масты памерла немаўля. Прычына смерці — няякасная вада з калодзежа (нітраты). Праблема нітратаў у пітной вадзе існуе паўсюдна па раёне.

кран,стакан,струя

Иллюстрационное фото

Цяпер паглядзім на стан вадаёмаў у Мастах. Вадаём на скрыжаванні вуліц 30 гадоў УЛКСМ і Палявой ператварыўся ў лужыну. Тое самае можна назіраць з вадаёмам насупраць «Еўраапта». Няўжо для іх ачысткі патрэбны такія фінансавыя ўліванні Еўрасаюза? Бакшыцкі роў, які ідзе паралельна вуліцы Якуба Коласа — гэта самая сапраўдная памыйніца, поўная бруду і нечыстот. Яе бачыць штодня з акна свайго аўто старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты, калі едзе на працу, і нічога не прадпрымае. Чаму ўсе маўчаць, што адыходы Мастоўскага крухмальнага завода ўжо каторы год атручваюць воды Зяльвянкі?

Такіх прыкладаў не адзін дзясятак, і інфармацыйнай кампаніяй гэтыя праблемы не выправіш.

Што да супольнай працы мастоўскіх уладаў з Еўрасаюзам у рэалізацыі праектаў, то найбольш паспяховым быў праект па арганізацыі раздзельнага збору бытавых адыходаў. Атрыманая пад яго Мастоўскім ЖКГ тэхніка і па сённяшні дзень на­дзейна служыць гораду. Наступны значны праект датычыў дыспетчарызацыі сельскіх водазабораў. Пад яго былі створаны два рабочыя месцы, заменены глыбінныя помпы водазабора. Тут адметна такая акалічнасць, што гэты праект быў напісаны ад імя Мастоўскага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў.

Што датычыць апошняга праекта, то яго ініцыятарамі выступілі не толькі райвыканкам, але і РУП ЖКГ і Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание