Наверх
EUR 2.2624
USD 2.0225
RUB(100) 3.2039
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Ад цемры да лішняга святла

21 марта 2019 10:14
73
Поделиться:

Вулічны ліхтар каля шматпавярховіка ў Мастах

Вуліцы Мастоў асвятляюцца ноччу, але лямпы ў некаторых ліхтарах настолькі магутныя, што святло перашкаджае мастаўлянам спаць.

На тое, што адбылося нядаўна ва ўласным двары, я не звярнуў увагі. Папрасілі дапамогі ў мяне як у карэспандэнта «ГС» суседзі. І найперш прасіў асвяціць тэму адзін з былых кіраўнікоў раёна, цяпер пенсіянер.

Быў час, калі каля паўтара дзясятка гадоў вулічнае асвятленне ў Мастах ноччу з дзвюх гадзін да паловы пятай выключалася. Жыхары горада прывыклі да таго. Аднак з лета мінулага года вулічнае асвятленне перастала выключацца апоўначы. Гэта добрая з`ява. Але справа ў іншым. Вось на што скардзяцца мае суседзі. У двары дамоў №12 і №14 па праспекце Юнацтва і праспекце Міру №2 камунальшчыкі памянялі на асвятляльных ліхтарах лямпы. Лямпы настолькі магутныя, што прасвечваюць самыя шчыльныя шторы.

Калі шторы не завешаны, то ў пакоі ноччу можна спакойна чытаць кнігу. Падчас адпачынку тое нервуе людзей. Каб мець спакойны сон, некаторыя жыхары дамоў набылі жалюзі.

Былы кіраўнік раёна, перад акном кватэры якога стаіць той ліхтар, нават асабіста па тым пытанні наведаў кантору ЖКГ.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание