Наверх
Слоним
переменная облачность
18 °C
Зельва
переменная облачность
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
17 °C
Мосты
облачно с прояснениями
17 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
17 °C
Барановичи
небольшой дождь
18 °C
EUR 2.7372
USD 2.4185
RUB(100) 3.4172
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Паэтычнае да Дня Волі

2 апреля 2019 14:25
Поделиться:
Алесь Сасна (Анатоль Стручынскі)

Алесь Сасна (Анатоль Стручынскі)

Любiце справядлiвасць, суддзi зямлi, разумейце Госпада ў Яго дабрабыце, шукайце Яго з прастатою сэрца, бо дае Ён знайсцi сябе тым, хто не выпрабоўвае Яго, i выяўляе Сябе перад тымi, хто мае веру ў Яго. Кнiга мудрасцi 1.1-2
З сябрам у Еўразвязе

З сябрам у Еўразвязе

Хопiць маўчаць, ўжо трываем даволi:

Хтосьцi прапаў, хто сядзiць, хто забiты.

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Так як цяпер не было анiколi,

Радасць i Смех ужо даўно тут забыты.

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Сэрца бы камень ад смутку i болю,

З роднаю моваю школы закрыты.

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Хопiць шаптаць цiха у завуголлi,

Шэпчам на кухнi мы смела нiбыта.

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Праўдзiвых i чэсных «кашмарым i тролiм»,

Сэрцы i Душы iх ранамi ўзрыты.

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Хтосьцi у дурдоме i хтосьцi y няволi

Хто у наркаце, хто паломлены, спiты

Вас БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Хтосьці ўцякач, бо ўцёк ад той долi.

Cмутак у сэрцы дротам зашыты.

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Дзетачак бедных чаму вучаць ў школе?

Шлях гicтарычны па новай «адмыты».

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Ўсе па загаду выконваюць ролi.

Не раз лялькавод нiткi, цягнучы, блытаў

Вас БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Можа ўжо, людцы, маўчаць нам даволi:

«Дзе Сцяг наш, дзе Герб?» — папытаем адкрыта.

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Прамовiм мо гучна, нiбы ў чыстым полi:

«Божа, ратуй нас, няўжо мы забыты!»

Нам, БЕЛАРУСАМ, сапраўднай дай Волi!

Шчасця, Дабра, Розуму, Дабрабыту!

Гэты вось сказ ад Стручынскага Толi.

Хто скажа дурны, іншы скажа залiты.

Вас, БЕЛАРУСЫ, вiншую з Днём Волi!

Шчасця жадаю ўciм i Дабрабыту!

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание