Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3495
USD 2.0944
RUB(100) 3.2757
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

3 апреля 2019 9:10
454
Поделиться:

Слонімскі мастак

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.
демонстрация.люди

На дэманстрацыі ў Слоніме

Першым на здымак дэманстрантаў, надрукаваны у мінулым нумары газеты, адгукнуся слонімец Віктар Давыдзенка.

— Мужчына на здымку — гэта Руднеў з Альбярціна, які працаваў на КБЗ. Яго ўжо няма сярод жывых. У яго засталіся двое сыноў, — расказаў Віктар Фёдаравіч.

— На здымку мой бацька-нябожчык — Руднеў Яўген Васільевіч, які больш за 20 гадоў адпрацаваў у цэху шырспажыву Слонімскага КПЗ. З жанчынамі, мабыць супрацоўніцамі, яны на нейкай дэманстрацыі, — расказаў Аляксандр Яўгеньевіч Руднеў.

Яўгена Руднева таксама пазнала наша чытачка Таццяна Захаранка з Альбярціна.

— На гэтым здымку я пазнала Яўгена Васільевіча Руднева і дзяўчат з цэха шырспажыву КПЗ. Яўген Васільевіч быў цудоўны чалавек і агароднік. Ён быў нашым суседам па дачах, — расказала Таццяна.

У «Аднакласніках» пад здымкам напісаў наш чытач Васіль Озераў, які пазнаў на фотаздымку начальніка цэха КПЗ Яўгена Руднева і члена камсамольска-маладзёжнай брыгады гэтага ж завода Валянціну Вячаславаўну Озераву, якая на здымку стаіць за спінай Руднева.

У рэдакцыю патэлефанавала наша даўняя чытачка Галіна Матушэўская, якая расказала, што пазнала на фотаздымку Яўгена Руднева і Валянціну Панасеню, якая стаіць у цэнтры фотаздымка.

— Яўген Васільевіч мала пражыў, усяго 72 гады. Але ён быў вельмі жыццярадасным чалавекам, любіў паспяваць, патанцаваць на гулянках, — расказала Галіна Мустафаўна.

Свайго дзядзьку на гэтым фотаздымку пазнаў таксама яго пляменнік Дзяніс Дзмітрыевіч Руднеў. А крыху пазней у рэдакцыю патэлефанаваў і другі сын героя фотаздымка, Дзмітрый Яўгенавіч Руднеў, які распавёў пра бацьку-жыццялюба і досыць вядомага ў свой час чалавека ў Альбярціне.

Усе, хто адгукнуўся на гэты здымак, атрымаюць запрашальныя квіткі на бліжэйшы спектакль Слонімскага драмтэатра для дарослых.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание