Наверх
Слоним
ясно
10 °C
Зельва
ясно
10 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 3.0615
USD 2.5354
RUB(100) 3.4206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Слоніме пройдзе свята дзіцячага тэатра

3 апреля 2019 10:18
Поделиться:
сцена со спектакля

Сцэна са спектакля слонімскага дзіцячага ўзорнага тэатральнага калектыву "Купалінка" (кіраўнік Святлана Наўгародская) "Жыла-была Сыраежка"

13-14 красавіка ў Слоніме адбудзецца свята дзіцячага тэатра — ХІІ абласны фестываль узорных тэатральных калектываў «Слонімскія цудадзействы».

13 красавіка на дзвюх пляцоўках горада — на сцэне Слонімскага драмтэатра і ў цэнтры культуры і адпачынку — выступяць аматарскія дзіцячыя тэатры з розных куткоў Гродзенскай вобласці, паведамляецца на сайце Гродзенскага ўпраўлення культуры.

Юныя артысты святочным шэсцем пройдуць у касцюмах па горадзе. Арганізатары абяцаюць яркае адкрыццё свята.

14 красавіка для кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў пройдуць майстар-класы майстроў тэатральнага мастацтва, паказ спектакля Слонімскага драматычнага тэатра.

Артыстаў і гледачоў чакае святочная дыскатэка, паказ мультфільмаў.

Пачнецца мерапрыемства 13 красавіка ў 10 гадзін.

Наш канал в Telegram