Наверх
EUR 2.2673
USD 2.0244
RUB(100) 3.2098
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Старое Вострава пачалі закопваць

5 апреля 2019 10:46
1980
Поделиться:

Закопваюць хату Дамановічаў

З раніцы ў суботу, 30 сакавіка, у вёсцы Вострава на Слонімшчыне працаваў магутны экскаватар прадпрыемства меліярацыйных сістэм (ПМС) — машыніст крышыў, ламаў і разбураў вялікім каўшом дах ды сцены хаты Дамановічаў па адрасе: вуліца Снітко, 61.

Тэхніку прыслалі ў дапамогу работнікам ЖКГ і мясцовым жыхарам, якія да гэтага ўжо паспелі амаль цалкам разабраць у вёсцы некалькі дамоў, гаспадары якіх адышлі ў лепшы свет, а спадчыннікаў не знайшлося.

На вясковым сходзе, калі вырашалася пытанне аб закрыцці ці захаванні ў Востраве пункта паштовай сувязі, старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алег Таргонскі зазначыў, што сёлета абавязкова патрэбна навесці парадак на закінутых ся­дзібах і падворках у Востраве. І хоць разбіраць старыя хаты ды пускаць іх на дровы пачалі яшчэ да таго сходу, пасля яго праца ў гэтым накірунку відавочна паскорылася.

За дзень працы экскаватара і людзей ад хаты Дамановічаў засталася толькі куча друзу, якую ў той дзень машыніст не паспеў закапаць. У нядзелю быў выхадны дзень і экскаватар не працаваў.

Рэшткі хаты Ніны Расол

Амаль насупраць былой сядзібы Дамановічаў патрэбна закапаць рэшту хаты і смецце на былым пляцы Ніны Расол па вуліцы Снітко, 50. У канцы Вострава чакаюць свайго часу пайсці ў зямлю таксама рэшткі сядзібаў Ганны Крупка і Надзеі Ра­дзівонік.

Па інфармацыі Міжэвіцкага сельскага выканкама, сёлета выдзелена фінансаванне на закопванне толькі шасці хат без гаспадароў на ўвесь сельсавет. У Востраве ў гэтым го­дзе дакладна павінны зака­паць тры хаты.

У перспектыве ў наступныя гады найбольш працы чакае машыніста ПМС у востраўскай Калюзе. Гэтая частка вёскі самая бязлюдная. Хаты там можна закопваць адна за адной. Старыя дрэвы і кустоўе таксама дададуць там клопату не толькі машыністу экскаватара, але і работнікам ЖКГ ды жыхарам аграгарадка, якія такім чынам добраўпарадкуюць вёску.

Вёска памірае, але сеў ідзе

Р. S. Зварот да землякоў
На добраўпарадкаванне вёсак мясцовым уладам выдзяляюць з бюджэту абмежаваныя сродкі. Тым часам плаціць патрэбна за высячэнне кустоў і выразку старых дрэў, за пакос травы, за адлоў ба­дзяжных сабак, за арэнду і працу тэхнікі пры закопванні хат і іншыя работы.

Міжэвіцкі сельсавет звяртаецца з просьбай да дзяцей і ўнукаў, якія заявілі ці маюць права на спадчыну ў роднай вёсцы пасля смерці бацькоў і дзядоў, з просьбай прыбраць смецце на падворках, высечы на іх кустоўе, навесці і падтрымліваць парадак на роднай ся­дзібе.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание