
На Савецкай вуліцы ў Мастах
У свой час, калі Гродзенскую вобласць узначальваў Сямён Шапіра, а раёнам кіраваў Аляксей Шафарэвіч, першы пасля паездкі па вуліцы Савецкай прылюдна заявіў, што па гэтай вуліцы ў такім стане ён ніколі не паедзе.
Змяніўся час, змяніліся кіраўнікі вобласці і раёна, а вуліца Савецкая засталася той жа. На мінулым тыдні яе добраўпарадкавалі работнікі ЖКГ — правялі ямачны рамонт. На правай паласе вуліцы на ўчастку ад заводакіравання ААТ «Мастоўдрэў» да стадыёна «Нёман» было выбіта не менш як тры дзясяткі ямін у асфальце. Некаторыя з іх немагчыма было аб`ехаць, не парушаючы правілаў дарожнага руху. Ніякіх знакаў аб правядзенні падобных работ не было вывешана. На працягу трох дзён аўтамабілісты білі свае аўто.
Гэта толькі невялікая частка галоўнай вуліцы горада. Калі будуць яе латаць далей — невядома.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь