Наверх
Слоним
небольшая облачность
20 °C
Зельва
небольшая облачность
20 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
пасмурно
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На жыццёвых скрыжаваннях: Бура

7 апреля 2019 12:29
Поделиться:
рисунок

Малюнак Яўгена Іванова

рисунок

Малюнак Яўгена Іванова

Васіль Барабанскі дакопваў граду пад цыбулю, як раптам невядома адкуль наляцела бура: затрашчала голле на дрэвах у садзе, сарвала страху суседскага дома, і вялікі кавалак шыферу абрушыўся проста на яго легкавушку, што была прыпаркавана ля гаража. Мужчына ледзь адчыніў дзверы пуні, каб схавацца ад ліўня. Здавалася, што ўсё адбываецца не сапраўды, а ў нейкім страшным сне.

Бура як наляцела, так і сціхла. У садзе валялася паламанае голле яблынь і сліў, на адной завесе матлялася фортачка кухоннага акна, пад якім было рассыпана шкло. Але ўсё гэта мала хвалявала Васіля. Як не сваімі нагамі ён падышоў да чырвонай іншамаркі. Быў моцна пашкоджаны бампер, выбіта лабавое шкло, пагнута страха.

— І года не праездзіў, — шаптаў сам сабе з жальбай. — Колькі тае страхоўкі заплацяць, а рамонт на тысячы долараў. Каб жа была аўтакаска, тады іншая справа…

Са свайго дома выйшаў сусед Віталь Канапельскі і, задраўшы галаву, пачаў аглядаць сваю паламаную страху.

— Лічы, увесь бок трэба перакрываць, — паскардзіўся Барабанскаму. — Добра, што маю і абавязковую, і добраахвотную страхоўкі.

— Жаліцца ён! Ты паглядзі, што твой шыфер зрабіў з маёй машынай! У параўнанні з маімі выдаткамі, твае дробязь.

І раптам у Васіля з`явілася думка, ад якой ажно пасвятлеў ягоны засмучаны твар.

— А ты, галубок, павінен заплаціць мне частку грошай за рамонт машыны.

— Чаму гэта? — не зразумеў Віталь.

— А таму, што шыфер прыляцеў з тваёй страхі. Значыць, твая віна тут ёсць.

— Прыляцець-то прыляцеў, але ж не я яго туды кінуў. Проста нейкая недарэчнасць…

— Нічога не ведаю, не хочаш па-добраму, то падам у суд.

— А хоць у два суды! Кожны разважлівы чалавек скажа, што маёй віны тут няма. Гэта і ў судзе пацвердзяць.

Васіля было не спыніць. Ён падбухторыў і сваю жонку. Маня кожны дзень чаплялася да суседкі Вікці, і тая старалася не трапляць ёй на вочы.

— Можа, дамо яму грошай, каб супакоіўся, а то ж не дадуць на вуліцу выйсці, — сказала Вікця мужу.

— Ды за што?! Вядома, я сядзеў на страсе і спецыяльна шпурнуў шыфер на іхнюю машыну.

— Але ж лаюцца, абражаюць…

— Няхай лаюцца, а ты не зважай. Некалі ж надакучыць… Гэта проста глупства, даваць ім грошы на рамонт машыны. Нас не толькі людзі, але і куры засмяюць.

Не мінула і тыдня, як Васіль падаў на суседа ў суд, але вярнуўся адтуль з тым, з чым паехаў. Гэта яшчэ больш распаліла Барабанскага, і ён пачаў усяляк помсціць за віну, якой не было. Паліў бензінам кусты агрэсту пры плоце, і маладыя лісточкі на ім з зялёных ператварыліся ў рудыя, паскручваліся галінкі.

— Ну, цяпер выходзіць, мне трэба падаваць на цябе ў суд? Так і будзем цягацца па судах, смяшыць людзей. Каб я быў вінаваты ў тваёй бядзе, то і без прымусу заплаціў бы за рамонт машыны, можаш не сумнявацца. А так за што плаціць? — Віталь ужо не ведаў, што рабіць.

Думалі-разважалі з Вікцяй і вырашылі даць суседу долараў, бо гэтай варожасці не будзе канца.

— Праўду ты казала, трэба саступіць і заплаціць, хоць мы без віны вінаватыя. Ды грошы, Вікцечка, не галоўнае ў жыцці. Нам больш як па семдзясят гадоў, і мы ніколі ні з кім не варагавалі. Не бу­дзем і цяпер…

Грошы ён не панёс да суседа ў хату, а, падпільнаваўшы, калі той вый­дзе на надворак, аддаў.

— Тут амаль тысяча долараў, можаш пералі­чыць.

— І пералічу. — Васіль сеў на траву і старанна перакладваў купюры. — Правільна, усё як трэба. Малавата, канешне, але што з цябе больш возьмеш? Старыя вы з жонкай, нямоглыя, пакіньце крыху грошай сабе на пахаванне.

— Гэтыя ж я і ўзяў з пахавальных. Доўга збіралі з Вікцяй, але што зробіш, раз такая справа. — Віталю было крыўдна да слёз. І не так шкада тых грошай, як крыўдна за несправядлівасць.

Праз месяц на Васілё­вым надворку ззяла чырвонай фарбай прыгожая машына, нібыта і не было ніякай буры, нібыта яе не пабіла шыферам.

— Шустра справіўся Васіль…

— А ён ва ўсім шустры.

— Ага, выцыганіў у Віталя амаль тысячу долараў, бо той не хацеў звязвацца з дурнем, — гаманілі вяскоўцы.

— Такі на ўсё здатны, не ведаеш, чаго ад яго чакаць. Але Бог усё бачыць і кожнаму дасць па заслугах, — казала каля магазіна старая Альбіна.

І ўсё адно як у ваду глядзела. Назаўтра Барабанскія ехалі з райцэнтра ў свае Нупрэішкі і не змаглі размінуцца з кранам. Васіль крутануў руль так, што іхні чырвоны легкавік кропляй крыві лёг пад колы магутнай машыны. Тут ішоў рамонт дарогі, і людзі казалі, што яго машыну пацягнула па пяску на ўзбочыну. Мані, якая сядзела ззаду, хоць бы што, а Васіль памёр на месцы, нават не дачакаўся прыезду хуткай дапамогі…
Леанарда Юргілевіч

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание