Наверх
Слоним
переменная облачность
19 °C
Зельва
переменная облачность
19 °C
Волковыск
переменная облачность
23 °C
Мосты
переменная облачность
23 °C
Дятлово
переменная облачность
23 °C
Барановичи
пасмурно
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Фотаработа слонімцаў заняла першае месца ў абласным конкурсе

10 апреля 2019 15:20
Поделиться:
ветеран

Праца "Погляд скрозь час"

Фотаработа навучэнкі Слонімскага прафесійнага тэхнічнага каледжа сельгасвытворчасці Юліі Багамолавай і педагога дадатковай адукацыі Вольгі Наўгародскай заняла першае месца ў абласным этапе рэспубліканскай акцыі "Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі".

Работа «Погляд скрозь час» удзельнічала і стала пераможцай у намінацыі «Нам 41-ы не забыць… Нам 45-ы славіць».

Як распавяла карэспандэнту «ГС» педагог Вольга Наўгародская, героем фотаздымка стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Навумавіч Сівоха, якім апекуюцца і якога наведваюць навучэнцы каледжа.

ветеран

— Падчас сустрэчы ўсе мы ўважліва слухалі аповед ветэрана. Міхаіл Навумавіч успамінаў ваенную маладосць, згадваў нейкія цікавыя гісторыі, і адчувалася, што гэта, нягледзячы на яго маршчыны, вельмі малады ў душы чалавек з ясным поглядам вачэй, які захаваў добрую памяць і не страціў бадзёрасці і весялосці. Мы гутарылі за круглым сталом, пілі чай, і ад яго аповеду душу хвалявала нешта трапяткое. Па нашай просьбе ён папазіраваў нам. Але проста партрэт на фотаконкурс мы вырашылі не адпраўляць. У фотастудыі «Кантрабас» мы сфатаграфавалі навучэнца каледжа ў ваеннай форме, які, як у люстэрку, дапаўняе фотаздымак ветэрана, паказваючы, што, нягледзячы на гады, у душы ён той жа 20-гадовы юнак, — расказала пра гісторыю фотаработы Вольга Наўгародская.

Навучэнка другога курса каледжа Юлія Багамолава наведвае фотагурток, які вядзе Вольга Наўгародская. Дзяўчына ўжо прымала ўдзел у іншых фотаконкурсах.

Праца слонімцаў будзе ўдзельнічаць у заключным этапе рэспубліканскай акцыі.

Фота забяспечана Вольгай Наўгародскай

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание