Наверх
EUR 2.28
USD 2.0255
RUB(100) 3.215
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На Мастоўшчыне ўсе рупяцца пра бяспеку ад пажараў, п`яніц, бамжоў і пра правы дзяцей

11 апреля 2019 14:18
132
Поделиться:

Город Мосты. Фото: mosty-zara.by

З 2 да 19 красавіка ў Мастоўскім раёне праводзіцца сумесная рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».

У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаюць усе суб`екты прафілактыкі, адзначаецца на сайце Мастоўскага райвыканкама. Гэта аддзел унутраных спраў, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, Мастоўская раённая цэнтральная бальніца, упраўленне адукацыі, раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ды іншыя.

У гэты час запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй і сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

«Просім грамадзян актыўна падключыцца да акцыі і паведамляць пра кватэры, дзе адбываецца распіццё спіртных напояў, пра пустыя домаўладанні, дзе збіраюцца асобы катэгорыі бомж, а таксама пра выпадкі парушэнняў правоў і інтарэсаў дзяцей і іншыя правапарушэнні па нумарах 101, 102 ці 112», — чытаем на сайце Мастоўскага райвыканкама.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание