Наверх
Слоним
легкий дождь
10 °C
Зельва
легкий дождь
10 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
легкий дождь
9 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскага міліцэйскага начальніка ўзнагародзіў прэзідэнт

12 апреля 2019 10:38
Поделиться:

Віталя Асоцкага віншуюць калегі, 2017 год. Фота uvd.grodno.by

Першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Слонімскага райвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі, падпалкоўнік міліцыі Віталь Асоцкі атрымае медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені.
Віталь Міхайлавіч узнагароджаны за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.
Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 10 красавіка.

Віталь Асоцкі быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка Слонімскага РАУС — начальніка крымінальнай міліцыі ў кастрычніку 2017 года. Да гэтага ён кіраваў аддзелам крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Гродна.

Міліцэйская кар`ера падпалкоўніка Асоцкага пачалася з 1996 года з пасады міліцыянера патрульна-паставой службы міліцыі ў Ваўкавыску.

Менавіта там малады чалавек рухаўся па службе ў крымінальным блоку.
У 2001 годзе ён паспрабаваў сябе ў ролі малодшага оперупаўнаважанага групы нораваў і незаконнага звароту наркотыкаў, потым працаваў у аддзяленні па вышуку зніклых без весткі асоб. За яго спінай і служба ў «забойным аддзеле», дзе раскрываюцца цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць асобы.
Перад прызначэннем на службу ў Слонімскі РАУС ён пяць гадоў займаў пасаду начальніка крымінальнага вышуку ў Ленінскім РАУС Гродна.
Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание